Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю наведаў памінальную службу ў памяць ахвяраў катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы, што прайшла ў мінскім Архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка прыйшоў у храм разам з малодшым сынам Мікалаем. На ўваходзе кіраўніка дзяржавы сустракалі кардынал Казімір Свёнтэк і біскуп Антоні Дзям’янка.

Быў таксама ўскладзены кошык з кветкамі ад прэзідэнта Беларусі да пастамента з партрэтам загінулага прэзідэнта Польшчы.

Лукашэнка аддаючы даніну памяці ахвярам трагедыі, запаліў ля партрэта Качынскага лампаду, дадае БЕЛТА.

У часе памінальнай імшы БТ транслявала фільм Анджэя Вайды «Катынь» у перакладзе на беларускую мову.

Беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначальвае старшыня верхняй палаты беларускага парламента Барыс Батура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?