На юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Мінску і Бабруйску, 18 красавіка завяршыўся першы этап. Гаспадары чэмпіянату пацярпелі чатыры паразы ў чатырох матчах: 14 красавіка ад шведаў (0:7), 15 красавіка ад канадцаў (3:11), 17 красавіка ад швейцарцаў (2:3) і 18 красавіка ад амерыканцаў (1:7).

Астатнія вынікі нядзелі: Расія — Славакія — 3:1, Канада — Швецыя — 4:5, Фінляндыя — Чэхія — 4:3 (па булітах).

Выніковае становішча:

Група А (Бабруйск): Швецыя — 12 балаў (розніца шайбаў 26‑8), ЗША — 9 (19‑6), Швейцарыя — 6 (9‑18), Канада — 3 (16‑16), Беларусь — 0 (6‑28).

Група В (Мінск): Фінляндыя — 11 (21‑11), Расія — 9 (20‑7), Чэхія — 7 (13‑15), Славакія — 3 (10‑15), Латвія — 0 (9‑25).

Швецыя і Фінляндыя наўпрост выйшлі ў паўфінал. Яшчэ дзве пуцёўкі будуць разыграныя 20 красавіка ў чвэрцьфінальных матчах ЗША — Чэхія (пераможца выходзіць на фінаў) і Расія — Швейцарыя (пераможца выходзіць на шведаў).

Беларусь, Славакія, Канада і Латвія вызначаць двух няўдачнікаў топ‑дывізіёну ў суцяшальным турніры.

20 красавіка гаспадары сустрэнуцца са славакамі, а 22‑га— з латышамі. У залік турніру пайшоў матч беларусаў з канадцамі на першым этапе.

Стартавае становішча: Канада — 3 балы (11‑3), Славакія — 3 (4‑3), Латвія — 0 (3‑4), Беларусь — 0 (3‑11).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?