У першай палове гэтага тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам вобласці паніжанага атмасфернага ціску і паветраных мас умераных шырот,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У аўторак, 20 красавіка, атмасферныя франты, што сунуцца з паўднёвага захаду Еўропы, выклічуць дажджы ў многіх рэгіёнах краіны. 21 красавіка кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі.

Тэмпература паветра ў ноч на аўторак складзе 4‑10 градусаў цяпла, на паўночным захадзе Беларусі — ад нуля да плюс 3 градусаў. Удзень, 20 красавіка, паветра прагрэецца да 10‑16 градусаў цяпла, а ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — да плюс 18 градусаў.

У сераду начная тэмпература будзе вагацца ад 2 градусаў марозу на поўначы краіны да 7 градусаў цяпла на поўдні. У дзённыя гадзіны тэмпературны фон чакаецца ў межах 10‑16 градусаў цяпла.

Пачынаючы з чацвярга, 22 красавіка, паўночнаатлантычны цыклон, які апусціцца на Скандынаўскі паўвостраў, будзе cкіроўваць на тэрыторыю Беларусі халодныя паветраныя масы з паўночнай Атлантыкі.

Таму час ад часу будуць ісці дажджы, а ноччу ў паўночных раёнах верагодны мокры снег. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца

ад мінус 3 да плюс 5 градусаў, а ў дзённыя гадзіны не будзе перавышаць 5‑12 градусаў цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў, не зменіцца характар надвор’я і ў суботу, 24 красавіка. У многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У Віцебскай вобласці магчымы мокры снег. Начная тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

Днём чакаецца ад 5 да 12 градусаў цяпла.

Паляпшэнне надвор’я чакаецца толькі ад нядзелі,25 красавіка, калі атмасферны ціск зноў пачне расці. Аднак месцамі яшчэ магчымыя кароткачасовыя дажджы. Дзённая тэмпература дасягне 7‑14 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?