19.04.2010 / 14:16

Кандыдата ад БХД моцна збіла міліцыя 3

18 красавіка кандыдата ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Бабруйску, карэспандэнта газеты «Бабруйскі кур’ер» Яўгена Васьковіча збілі міліцынты на хакейным матчы.

18 красавіка кандыдата ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Бабруйску, карэспандэнта газеты «Бабруйскі кур’ер» Яўгена Васьковіча збілі міліцынты на хакейным матчы.

Яўген Васьковіч, які балатуецца ў Бабруйскі гарсавет ад БХД, прыйшоў на хакейны матч ЗША‑Беларусь і разгарнуў бел‑чырвона‑белы сцяг. Прыкладна праз сем хвілінаў да яго падышлі міліцыянты, скруцілі рукі і вывелі з залі. Пакуль цягнулі, моцна білі па нырках.

«Так, каб не было магчыма потым зняць пабоі, — распавядае Яўген. — Аднак зачапілі ўсё ж абуткам па назе, таму сёння я збіраюся здымаць пабоі».

Журналіста адвялі ў пастарунак, дзе без панятых абшукалі і склалі пратакол, запісаўшы, што Васьковіч «парушаў грамадскі парадак падчас матчу, перашкаджаў грамадзянам, буяніў ды выкарыстоўваў забароненую сімволіку». Затым пазвалі ў якасці панятых двух дзяўчынак, якія не чытаючы падпісалі пратакол. Ноч кандыдат ад БХД правёў у пастарунку. На раніцу, у 11 гадзінаў адбыўся суд. Паколькі Васьковіч пазначыў у пратаколе, што не буяніў, суддзя прыпыніла судовы разгляд да таго часу, «як знойдуцца тыя грамадзяне, каму ён перашкаджаў глядзець матч».

Пасля гэтага Яўгена Васьковіча адпусцілі. Цяпер ён складае скаргу пракурору гораду на дзеянні міліцыянтаў.

Прэсавая служба БХД

0
Міхаіл Ларчанка / Адказаць
19.04.2010 / 15:42
Ён яшчэ і БРСМ-авец. За што збілі? Зусім абалдзелі
0
Dzjadulja / Адказаць
20.04.2010 / 04:03
«Васьковіч ... выкарыстоўваў забароненую сімволіку» ---> А вось гэтае абвінавачваньне цалкам высмактанае з пальца. У Рэспублицы Беларусь статус забароненай сымболікі мае сымболіка нацысцкае Нямеччыны (арт. 17.10 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь). Беларуская нацыянальная сымболіка (Бела-Чырвога-Белы Флаг) некалькі гадоў (з 1991 па 1996) з'яўлялася дзяржаўнаю сымболікаю Рэспублікі, і пазьней праўна (юрыдычна) ніколі не набывала статус “забароненай”. Іншая рэч, што яна была “непажаданай” для начальніка Беларусі... Але “мухі асобна, катлеты асобна”: асабістыя палітычныя густы начальнікаў ня ёсьць праўнаю, законнаю падставаю для якіхсьці забаронаў.
0
Яўген Васьковіч / Адказаць
21.04.2010 / 13:13
«Пакуль цягнулі, моцна білі па нырках...» ==> Гэта не праўда. Мяне збівалі ў памяшканні для выдачы канькоў. А пакуль вялі з залі, надта балюча заламілі левую руку. Ад гэтага я пачаў крычэць. Як мяне завялі ў пакой — адразу ўдарылі ў жывот. Потым паставілі да сценкі і адначасова без панятых пачалі абшукваць мяне і мой заплечнік. Калі я папрасіў дазволіць мне стаць вышэй на нагах, я атрымаў удар па нырках. Учора хадзіў у суд-мед-экспертызу і ў траўмапункт, дзе выявілі ўдар левай галёнкі і ўдар грудной клеткі справа. Прапісалі мазаць спіну «Румакар-гелем». ‡ ‡ ‡
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру