Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб стварэнні Рэспубліканскай рэстаўрацыйнай рады па культурных каштоўнасцях.
Ён будзе дзейнічаць пры Міністэрстве культуры. У склад новага органа ўвайшло 14 прафесійных спецыялістаў па пытаннях рэстаўрацыі.

Паведамляецца, што рашэнне аб стварэнні савета прадыктавана неабходнасцю ўзмацнення працы, надання большай увагі пытанням рэстаўрацыі і кансервацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей. Новы орган павінен скаардынаваць дзейнасць рэстаўрацыйных саветаў музеяў, бібліятэк, іншых юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія праводзяць работы па рэстаўрацыі і кансервацыі.

Плануецца, што сярод функцый Рады важнае месца будуць займаць разгляд і прыняцце рашэнняў па пытаннях арганізацыі, даследаванне і ажыццяўленне працэсаў рэстаўрацыі і кансервацыі культурных каштоўнасцей, падрыхтоўка заключэнняў па выкананых работах, ацэнка якасці праведзеных работ і адпаведнасці іх методыкі правядзення работ па рэстаўрацыі і кансервацыі культурных каштоўнасцей.

Рэстаўрацыйны савет таксама надзеляць правам уносіць прапановы і рэкамендацыі па паляпшэнню і ўдасканаленню рэстаўрацыйнай дзейнасці, па падрыхтоўцы рэкамендацый аб ўзроўні кваліфікацыі мастакоў-рэстаўратараў і ўнясенню прапаноў па разгляду іх кваліфікацыі з мэтай прысваення адпаведнай катэгорыі. Пры неабходнасці Рада будзе мець права прыцягваць для правядзення рэстаўрацыі культурных каштоўнасцей або кансультацый па пытаннях выканання рэстаўрацыйных работ спецыялістаў з іншых краін, узгадняць ўмовы і парадак правядзення стажыровак мастакоў-растаўратараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?