Міжнародны фестываль «Дні беларускага слова» адбудзецца 21 і 22 красавіка ў расійскай сталіцы.

Праграма фестывалю складаецца з «круглага стала» па праблемах узаемадзеяння беларускай і рускай літаратур, адкрытай лекцыі Валянціна Акудовіча аб свабоднай прасторы ў беларускай культуры, літаратурных вечароў.

Беларусь у Маскве прадставяць Віктар Жыбуль, Адам Глобус, Вольга Гапеева, Вера Бурлак, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.

Мерапрыемствы пройдуць у Дзяржаўным акадэмічным універсітэце гуманітарных навук, культурным цэнтры «Булгакаўскі дом», літаратурным салоне «Класікі ХХІ стагоддзя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?