Кожную секунду на Зямлі здзяйсняецца ў сярэднім сто хакерскіх атак, пра гэта гаворыцца ў апублікаваным днямі дакладзе кампаніі Symantec — найбуйнейшага сусветнага вытворцы праграм для камп’ютарнай бяспекі.

 Хакерства стала крымінальным бізнэсам

Хакерства стала крымінальным бізнэсам

Паводле Symantec, колькасць злоўжыванняў у Сусветным сеціве ў 2009 годзе вырасла на 71% у параўнанні з папярэднім годам.

Пераважная большасць выпадкаў хакерскага ўмяшання бяскрыўдныя,

але кожныя 4,5 секунды адна з іх прыносіць рэальную шкоду.

Летась эксперты Symantec зарэгістравалі 2,9 млн. вірусаў, «траянаў» ды іншых шкодных праграм, 51% якіх з’явіліся ўпершыню.

Імклівы рост камп’ютарнай злачыннасці паскарае з’яўленне вялікай колькасці простых ва ўжытку пакетаў праграмнага забеспячэння, з дапамогай якіх вірусы могуць стварыць нават маладыя хакеры, кажа эксперт Symantec Тоні Осбарн.

Некаторыя з іх даступныя ў інтэрнэце бясплатна, іншыя каштуюць нятанна. Адзін з самых вядомых, Zeus, абыдзецца ахвотнаму ў 700 даляраў. Дайшло да таго, што яго стваральнікі прапануюць тэлефонную кансультацыю тым, у каго той не запускаецца.

Паводле Symаntec, у 2009 годзе было прададзена звыш 90 тысяч пакетаў Zeus, і менавіта з іх дапамогай былі створаныя найбольш шкодныя вірусы.

Zeus з дапамогай спам‑паведамленняў заваблівае людзей на сайты, дзе іх падманам прымушаюць усталёўваць шкодныя коды, або пранікае ў камп’ютары, выкарыстоўваючы вядомыя слабыя месцы.

Усё часцей, гаворыцца ў дакладзе, камп’ютарныя злачынцы ствараюць бот‑сеткі з камп’ютараў‑»зомбі», якімі можна кіраваць дыстанцыйна і без ведама іх уладальнікаў выкарыстоўваць для рассылання спаму або крадзяжу персанальных звестак. Як сцвярджаюць эксперты Symantec, летась амаль сем мільёнаў персанальных камп’ютараў былі уцягнуты ў бот‑сеткі.

Крадзеж звестак з персанальных камп’ютараў стаў паўсядзённых заняткам для мноства людзей, сцвярджае Тоні Осбарн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?