20.04.2010 / 12:29

Мітрапаліт Філарэт: Сапраўдны патрыятызм пазбаўлены ўзнясення, славалюбства, пагарды да іншых народаў 5

Не варта блытаць патрыятызм з шавінізмам, бо сапраўдны патрыятызм пазбаўлены ўзнясення, славалюбства, пагарды да іншых народаў,

заявіў 19 красавіка ў Мінску на пасяджэнні каардынацыйнага савета па супрацоўніцтве органаў дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Паводле яго слоў, асновай сапраўднага патрыятычнага пачуцця з’яўляецца любоў, якая гатова да ахвяравання дзеля іншых і Айчыны. «Той, хто любіць сваю Радзіму, гатовы з павагай паставіцца да іншых народаў, ацаніць багацце і прыгажосць іншай культуры, іншай цывілізацыі. Здольнасць змясціць і з удзячнасцю прыняць разнастайнасць свету як дар Божы служыць адным са сведчанняў хрысціянскага патрыятычнага пачуцця», — сказаў Філарэт.

***

Як зазначыў рэферэнт Мінскага епархіяльнага ўпраўлення БПЦ, каардынатар па пытаннях рэалізацыі праграм супрацоўніцтва дзяржавы з царквой Андрэй Алешка, БПЦ выступае за тое, каб у грамадзянскай супольнасці «больш актыўна, адкрыта і шырока» абмяркоўваліся надзённыя праблемы жыцця, грамадска значныя пачынанні і праекты ад маральнасці да адукацыі, дэмаграфічных і медыцынскіх пытанняў.

Выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархату РПЦ Уладзімір Грозаў заклікаў членаў савета падтрымаць рэалізацыю ва ўсіх установах адукацыі і выхавання краіны навучальнай праграмы «Асновы айчыннай духоўнай культуры». На яго думку, існуе «ярка выражаны сацыяльны заказ» на ўкараненне гэтай «адзінай легітымнай праграмы для ўсёй сістэмы нашай нацыянальнай адукацыі і выхавання».

«Сёння гэта як ніколі надзённа. Пагрозы, якія існуюць для нашай грамадзянскай супольнасці і дзяржавы, не змяншаюцца, а з кожным годам становяцца ўсё больш вытанчанымі, асабліва ў інфармацыйнай сферы. І супрацьстаяць гэтаму можа толькі сістэмная, паслядоўная і агульная праца, асабліва ў сістэме адукацыі», — сказаў Грозаў.

0
Асьвяяк / Адказаць
20.04.2010 / 13:04
"...Выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага экзархату РПЦ Уладзімір Грозаў заклікаў членаў савета падтрымаць рэалізацыю ва ўсіх установах адукацыі і выхавання краіны навучальнай праграмы «Асновы айчыннай духоўнай культуры». На яго думку, існуе «ярка выражаны сацыяльны заказ» на ўкараненне гэтай «адзінай легітымнай праграмы для ўсёй сістэмы нашай нацыянальнай адукацыі і выхавання»..." Хутчэй за ўсё гэта пераўтворыцца ў адзіную легітымную праграму "Асновы праваслаўнай культуры" для ўсіх вучняў, навучэнцаў і студэнтаў усёй сістэмы нашай нацыянальнай адукацыі і выхавання. Няўжо недастаткова школ пры храмах для гэтай мэты?
0
што адбываецца? Нас дзеляць на часткі / Адказаць
20.04.2010 / 16:12
Брыгадзір спецпрадпрыемства Святлана Іванаўна кажа, такое тут ужо даўно: – Дык і ў Мінску дзесьці... Будуць асобна каталікоў хаваць і праваслаўных, нібыта вырашылі розныя сектары ім даваць
0
Мікола 3 ЭЗ / Адказаць
20.04.2010 / 16:59
Гэты экзарх РПЦ няздольны нават некалькі слоў па беларуску сказаці і яшчэ калянізатар хоча вучыці рабоў беларусаў нейкай культуры чэкістаў з РПЦ? Ганьба старому невуку, хучэй звальвай ў пекла з нашай зямлі.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру