20.04.2010 / 12:30

Пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі перанесена

Пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, якое павінна было адбыцца ў Мінску 21 красавіка, перанесена на нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Пасяджэнне перанесена па ўзаемнай дамоўленасці бакоў, сказаў суразмоўца агенцтва. Прычыны пераносу не названыя.

Для ўдзелу ў пасяджэнні калегіі 21 красавіка ў Мінск павінна была прыбыць расійская ваенная дэлегацыя на чале з міністрам абароны Анатолем Сердзюковым.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру