20.04.2010 / 13:20

У Віцебску затрыманы Барыс Хамайда

Вядомы грамадскі актывіст Барыс Хамайда затрыманы пры пераходзе адной з вуліц у Чыгуначным раёне Віцебска. Афіцыйная прычына затрымання —пераход вуліцы ў неналежным месцы.

Барыс Хамайда сыходзіў ад будынка Кастрычніцкага райаддзела міліцыі, дзе знаходзіўся на знак салідарнасці з затрыманым Сяргеем Каваленкам.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы за разгортванне сцяга на прыступках будынка суда. Паплечнікі Сяргея Каваленкі, якія прыйшлі падтрымаць яго да пастарунка, заяўляюць, што міліцыянты распачалі за імі «паляванне».

Каб папярэдзіць магчымыя затрыманні паплечнікі Сяргея Каваленкі суправаджаюць журналістаў Сяргея Камінскага і Браніславу Станкевіч.

Раней быў затрыманы журналіст Уладзімір Старавераў і палітык Павел Севярынец..

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру