20.04.2010 / 15:13

У Брэсце кіроўца, едучы на чырвонае святло, збіў на пераходзе 10‑гадовае дзіця

У Брэсце ў ДТЗ сур’ёзна пацярпела дзесяцігадовае дзіця.

Выпадак адбыўся 19 красавіка ў 15 гадзін на вуліцы Маскоўскай на рэгуляваным пешаходным пераходзе побач з гандлёвым цэнтрам.

На 10‑гадовага хлопчыка, які перабягаў пераход на дазвольны сігнал святлафора, учыніў наезд кіроўца аўтамабіля «Фіят‑Уліс». За рулём транспартнага сродку знаходзіўся 44‑гадовы берасцеец.

Хлопчык атрымаў закрытую чэрапна‑мазгавую траўму, страсенне мазгоў, адкрыты пералом шчыкалаткі правай ступні са зрушэннем і шпіталяваны ў траўматалагічнае аддзяленне абласной дзіцячай бальніцы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру