Прысутнасць экс‑прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева ў Мінску не адаб’ецца на кыргызска‑беларускіх стасунках,

паведаміў намеснік кіраўніка часовага ўрада па канстытуцыйнай рэформе Амурбек Тэкебаеў.

Тэкебаеў не выключыў магчымасці экстрадыцыі «з дапамогай міжнародных інстытутаў» былога прэзідэнта на радзіму.

«Мы будзем дамагацца выдачы Бакіева, хоць ён мае імунітэт.

Але недатыкальнасць распаўсюджваецца толькі на тыя дзеянні, калі ён быў кіраўніком дзяржавы, а тое, што ён здзейсніў да і пасля прэзідэнцкага тэрміну пад імунітэт не трапляе».

«Па камандзе Бакіева яго людзі і сваякі спрабуюць дэстабілізаваць становішча, развязаць сутыкненні міжэтнічнага і міжрэгіянальнага характару, усё гэта дае нам падставы патрабаваць яго выдачы», — заключыў віцэ‑прэм’ер часовага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?