20.04.2010 / 17:23

З каторай жонкай і каторымі дзецьмі Бакіеў прыляцеў у Беларусь? 8

Па чутках, акрамя афіцыйнай жонкі ў Бакіева ёсць і дзве неафіцыйныя.

Адказваючы на пытаньні ў Нацыянальным сходзе, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ад панядзелка ў Беларусі знаходзіцца зрынуты прэзыдэнт Кыргызстану Курманбэк Бакіеў зь сям’ёй. Пры гэтым ён згадаў пяцігадовага сына і дзевяцігадовую дачку Курманбэка Бакіева.

Аднак, афіцыйна Бакіеў мае толькі адну жонку. Гэта Тацяна Віктараўна Бакіева, якая нарадзілася ў Самары, паводле адукацыі — інжынэр‑тэхноляг. У яе з Бакіевым два дарослыя сыны, аднаго зь якіх, меркавалася, Бакіеў рыхтаваў ў пераемнікі.

Адкуль маглі ўзяцца непаўналетнія дзеці, якіх згадаў Лукашэнка?

Паводле супрацоўнікаў кіргізскай службы радыё «Свабода», чуткі пра наяўнасьць у Бакіева іншай сям’і хадзілі даўно, але ў пачатку сакавіка гэта ўпершыню стала прадметам грамадзкага абмеркаваньня. Менавіта ў сакавіку былы міністар дзяржмаёмасьці Раўшан Джаімбэкаў, які цяпер жыве ў ЗША, зьвярнуўся да Бакіева з адкрытым лістом, у якім заклікаў прэзыдэнта не парушаць маральныя нормы. У гэтым лісьце было сказана, што,

акрамя афіцыйнай жонкі ў Бакіева ёсьць і дзьве неафіцыйныя.

Партыя «Эркіндзік Кіргізстан» заявіла, што часовы ўрад даў «гарантыі недатыкальнасьці прэзыдэнту, яго непаўналетнім дзецям і жонкам».

Віцэ‑прэм’ер Кіргізстану ў часовым урадзе Азэнбэк Багназараў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што Бакіеў пакінуў краіну «з трэцяй, неафіцыйнай жонкай».

0
Касінер / Адказаць
20.04.2010 / 18:13
Цяпер зразумела чаму Курманбек Салімавіч так блізак Аляксандру Рыгоравічу! У іх столькі агульнага!!!
0
Мікола 3 ЭЗ / Адказаць
20.04.2010 / 20:15
Не турбуйцеся Рыгоравіч пазычыць адну з сваіх жонак
0
А-ч / Адказаць
20.04.2010 / 21:15
Бакіева ў дэпутаты ўсіх мясцовых саветаў адразу!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру