20.04.2010 / 21:55

Дастыш фантастыш 4

Назву пазычылі з дыялогаў улюбёных у народзе нямецкіх порнаактораў. Фінал падцікавалі ў вясельным хаосе Кустурыцы. А мафіёзныя разборкі — у савецкіх «Прыгодах італьянцаў у Расіі».

Такога раней у Беларусі не здымалі. Назву пазычылі з дыялогаў улюбёных у народзе нямецкіх порнаактораў. Ідэю пафарбаваць танк у ружовы колер прысабечылі ў чэшскага мастака-правакатара Давіда Чэрнага. Фінал падцікавалі ў вясельным хаосе Эміра Кустурыцы. А мафіёзныя разборкі — у савецкіх «Прыгодах італьянцаў у Расіі».

Па кінатэатрах раскладзеныя флаеры з рэкламай фільма «Дастыш фантастыш». 23 красавіка ў клубе «Рэактар» пройдзе канцэрт, прымеркаваны да выхаду саундтрэка, у кінатэатры «Кастрычнік» усталяваныя стэнды з прарэзанымі адтулінамі для аматараў пафоткацца ў вобразе персанажаў фільму. Нарэшце «Беларусьфільм» усур’ёз сабраўся на братазабойчую, але справядлівую вайне ўсіх кінастудыяў супраць усіх кінастудыяў.

Нягледзячы на ўсе піяр-акцыі з выкарыстаннем паўторка, што «Беларусьфільм» да гэтай стужкі не мае ніякага дачынення», публіка злёгку не давярала. Як на вечаровы пятнічны вечар і для прэм’еры ў кінатэатры «Кастрычнік» людзей было (каб не пакрыўдзіць стваральнікаў) — кампактна. Але ж аматары глядзець беларускае рэагавалі на кожны гэг. Побач нехта як плюсы лічыў знаёмыя мясціны: гэтая сцэна ля Камсамольскага возера, тая — ля мікрараёна «Ўсход». Нават калі дрэвы зафантанавалі грашовымі знакамі, публіка, пільна ўзіраючыся ў іх, канстатавала: «а грошы не нашыя». Шумнымі авацыямі вітала знаходкі рэжысёра: кадр, калі, моў галівудскі джып, з іскрамі і дымам эфектна ўзлятае ў паветра матацыкл маркі «Мінск».

З відавочных пераваг стужкі:

— ужо сама сабою цікавая завязка пра хлопца з чырвонымі патламі, які прыехаў у Мінск і выгадаваў грошавае дрэва. Мудрагелісты сюжэт дорыць нам шмат прыемных імгненняў у выглядзе акту продажу Нацыянальнай бібліятэкі новаму беларусу, а таксама здачу ў арэнду будынку Валадарскай турмы натоўпу сімпатычных паўдуркаў.

З мінусаў:

— «Беларусьфільм» усё яшчэ ўстыдаецца беларускай мовы, хаця ўсе задаткі для пераадолення гэтай спадчыны праклятага мінулага былі (шматлікая прысутнасць у кадры актораў Купалаўскага і пазакадравыя песні Лявона Вольскага).

Але такой бяды — доўгая дарога дадому. Проста каб нараджаліся шэдэўры, такіх камедыяў мусіць быць 5–10 на год.

Ліза Кавальчык

0
Асьвяяк / Адказаць
21.04.2010 / 09:28
А вот здесь более, как мне кажется, адекватная оценка этого так называемого кино: http://kinopark.by/chtivo/289.html А вот здесь отзывы тех, кто ЭТО посмотрел: http://kinopark.by/film17881.html
0
zmicier / Адказаць
21.04.2010 / 09:41
Дэбільная назва і дэбільны сюжэт.
0
віталь / Адказаць
21.04.2010 / 10:22
23 красавіка. Реактор. КРАМБАМБУЛЯ, ДЕТИДЕТЕЙ, РАЗБИТАЕ СЭРЦА ПАЦАНА, NAKA, Ў (праект Рамана Арлова, экс-JMOPC)... Канцэрт з нагоды выхаду фільма Дастыш Фантастыш Квіткі: 20 000 - першыя 100 25 000 - астатнія 30 000 - у дзень 45 000 - месца за столікам Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, Гум, Кастрычніцкая, Пушкінская, Партызанская клуб Реактор ГЦ Купалаўскі. 19 кропка Даведкі: 6490888
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру