«Беларускую, гэтаксама як і ўкраінскю вэрсію песьні «Вясна», мы вырашылі запісаць адмыслова для слухачоў суседніх краінаў. Дзеля гэтага мы доўга працавалі над вымаўленьнем - і вось нарэшце выйшла тое, што выйшла», - кажа вакалістка гурту з Бішкеку (Кыргызстан) «Город 312» Ая.

Прэс-аташэ гурту Юлія Контурава тлумачыць, што «Вясна» гурт вырашыў запісаць для беларускай вэрсіі свайго альбому «Вне зоны доступа»: «Мы вырашылі, што тым, хто будзе набываць дыск на тэрыторыі вашай краіны, будзе цікава пачуць і песьню на беларускай мове ад нас». Ая - вакалістка гурту, які можа атрымаць сёлета шэраг узнагародаў на прэстыжнай прэміі MTV Russia Music Awards 2006 (лепшы гурт, адкрыцьцё году, лепшы рок-праект, артыст году, песьня году, рынгтон году) апавядае, што прыйшлося папрацаваць над вымаўленьнем, бо раней яна зь беларускай мовай не сутыкалася: «Але мы былі стараннымі вучнямі!», - кажа яна.

Паводле Тузіна Гітоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?