21.04.2010 / 12:54

Лукашэнка з Бакіевым супраць Крамля 25

Вось яны, грымасы самаўладнай Беларусі: праз «салідарнасць дыктатараў» адбываецца змушанае дыстанцыяванне Мінска ад Масквы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка стрымаў абяцанне: даў Бакіеву не толькі прытулак, але і трыбуну. Той заявіў, што сваёй адстаўкі не прызнае і будзе змагацца за прэзідэнцтва да смерці.

Беларускі кіраўнік раней ужо даў зразумець, што прэтэнзій часовага кіргізскага ўраду не баіцца. Але ж тут аплявуха Маскве!

Прадстаўнік Крамля Прыходзька ўжо адрэагаваў на заявы Лукашэнкі, прагучалыя ў Авальнай зале 20 красавіка. Сэнс такі: Масква сваю пазіцыю ў кіргізскіх падзеях праз выказванні кіраўнікоў суседніх краін мяняць не збіраецца.

А яшчэ Прыходзька падпусціў шпільку: маўляў, такія франдзёрскія выказванні пэўна «прадыктаваныя некаторымі асцярогамі, што ўзніклі ў кіраўніцтва шэрагу краін у сувязі з гэтым канфліктам». І параіў, каб не было фобій, «разумна займацца кіраўніцтвам уласных дзяржаваў».

Карацей,

паводзінамі ў кіргізскім сюжэце Лукашэнка ўваходзіць у клінч з Крамлём. Сённяшняя заява Бакіева аб намеры змагацца да канца яўна блытае карты Масквы (дый Штатаў, дарэчы) ў гарачым рэгіёне, падлівае алею ў агонь кіргізскага супрацьстаяння.

Самае ж пікантнае, што пад ударам апынаюцца і без таго нягеглыя постсавецкія інтэграцыйныя структуры, вылепленыя Масквой. Сапраўды, ну як сядаць за стол нейкага саміта новаму прадстаўніку Кыргызстана — і беларускаму кіраўніку, што прызнае законным прэзідэнтам Бакіева?

Для крамлёўцаў тое, што тарпедуюцца палітычныя праекты дамінавання на постсаўку, найперш АДКБ і Мытны звяз, — балючая стрэмка.
Так што варта чакаць абвастрэння палемікі, а потым — і пэўных захадаў з боку расійскага кіраўніцтва.

Фактычна Лукашэнка даў Крамлю зразумець: мяне вы так проста без солі не зжараце!

І ў гэтым сэнсе стаў нефармальным лідэрам постсаўковай аўтарытарнай лігі. Бо новая тактыка Масквы ў «зоне расійскіх інтарэсаў» пэўна ж не спадабалася і яшчэ каму-кольвек, але тыя прыкусілі языкі.

А вось надзеі Лукашэнкі зварыць кашу з Мядзведзевым на хуткай сустрэчы зараз, бадай, перакрэслены ўшчэнт. Дый ці будзе тая сустрэча ўвогуле?

Зрэшты, другі бок гэтага медаля — парадаксальнае сцвярджэнне беларускага суверэнітэту.

Вось яны, грымасы самаўладнай Беларусі: праз «салідарнасць дыктатараў» адбываецца змушанае дыстанцыяванне Мінска ад Масквы.

Аляксандр Класкоўскі

0
Лукашэнка з Бакіевым супраць Крамля / Адказаць
21.04.2010 / 13:18
і гэта праэкт ФСБ супраць саакашвілі і меркель!
0
lex / Адказаць
21.04.2010 / 13:24
Зато у Александра Григорьевича появляется возможность выступить миротворцем и в очередной раз въехать на белом коне в поверженную крепость противника.
0
Кнехт / Адказаць
21.04.2010 / 13:33
Спроба "кульгавай качкі" ажывіць палітычны труп - у гэтым сэнс з'яўлення "заявы Бакіева".
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру