Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне сцэнарыяў дакументальных фільмаў, сацыяльных ролікаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыцы, аб’яўляе Міністэрства культуры Беларусі. Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ролі нацыянальнага кінематографа ў сацыяльна-культурным жыцці рэспублікі, падтрымкі таленавітых кінематаграфістаў, павышэння мастацкага ўзроўню беларускага кіно, захавання і развіцця традыцый нацыянальнага кінавідэамастацтва, стварэння новых арыгінальных сцэнарыяў, выяўлення і стымуліравання эстэтычных пошукаў маладых аўтараў, увасаблення і прасоўвання сцэнарных прац на экраны рэспублікі.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паўналетнія грамадзяне, узрост якіх не перавышае трыццаці аднаго года. Прыём заявак ажыццяўляецца ў перыяд з 1 мая па 30 верасня 2010 года. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце www.kultura.by. Падвесці вынікі і арганізаваць узнагароджанне пераможцаў плануецца ў рамках мерапрыемстваў па святкаванню Дня беларускага кіно 17 снежня 2010 года. Заснавальнікі конкурсу — Міністэрства культуры, Беларускі Саюз кінематаграфістаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі відэацэнтр, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?