Сустаршыня Беларускай Хрысіцянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі наведаў па позве падатковую інспекцыю Фрунзенскага раёну Мінска.

Галоўны дзяржінспектар Іна Лаўцэвіч паведаміла магчымаму кандыдату ў прэзідэнты, што праходзіць праверка, і яму будзе неабходна прадставіць дэкларацыю аб даходах як мінімум за 8 гадоў. Прычым трэба будзе патлумачыць набыццё і продаж аўтамабілю, што Рымашэўскі здзейсніў больш, чым восем гадоў таму.

Інспектар папярэдзіла, што такія меры будуць прымяняцца таксама і да сваякоў Віталя Рымашэўскага.

Віталь Рымашэўскі таксама звязвае ціск з боку падаткавай з тым, што ад імя БХД ён выступіў заяўляльнікам правядзення сёлетняга Чарнобылскага шляху, а таксама ініцыятарам стварэння грамадскага камітэта па абароне грамадзян Беларусі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы «У абарону жыцця».

Падобныя праблемы таксама ўзніклі ў лідэра «Маладых дэмакратаў» Міхаіла Пашкевіча.
Запыт на яго ў Бярозаўскую падаткавую быў зроблены з Мінска. Цяпер падаткавікі правяраюць, якія прыбыткі і дзе атрымліваў Міхась.

У сталіцы дэкларацыю запатрабавалі і з лідэра «Правага альянса» Юрыя Карэтнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?