21.04.2010 / 17:46

Scorpions просяць прабачэння ў беларускага народа + беларускія субтытры Відэа 5

Легенды рока вымушаныя адкласці свой канцэрт у сталіцы з-за вулканічнага попелу, які зрабіў немагчымымі авіяпералёты.

Клаўс Майнэ, Рудзі Шэнкер і Матыяс Ябс з рок-гурта «Скорпіёнс» папрасілі прабачэння за адмену свайго канцэрту ў Мінску 20 красавіка. Свае прабачэнні яны запісалі на відэа.

Нагадаем, нямецкія рокеры не паспелі прыляцець на свой мінскі канцэрт праз хмару вулканічнага попелу, якая спаралізавала працу авіялініяў у Нямеччыне. Аднак паводле словаў Клауса Майнэ «вялізнай праблемай» для правядзення мінскага канцэрту зрабілася менавіта прыбыццё бубнача гурта Джэймса Котака, які мусіў прыляцець у Мінск з-за акіяна, з Лос-Анжэлеса.

Нагадаем, мінскі канцэрт «Скарпоў» перанесены на 29 красавіка.

Відэа-запіс з прабачэннямі гурту «Скорпіёнс» перад мінскай публікай (па-англійску з беларускімі субтытрамі) можна паглядзець тут:

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

ЛК, АК

0
Филалагиня / Адказаць
21.04.2010 / 18:56
...прыбыццё бубнача гурта Джэймса Котака.... ""Дарагая рэдакцыя!""" На чым грае у гурце гэты Джэймс Котак? НА БУБНЕ ци НА БАРАБАНЕ? Можа, я сапрауды нешта прапусцила у жыцци "Скорпиёнс"? Кали ж усё-таки ён грае на барабане, ну....тады я не ведаю, што и казаць... нешта Вы мудрагелице з беларускими перакладами!!! Гэта як польку з падвывертами танчыць: можна и ляснуцца на смех усим астатним!:))
0
Сёньняшні Нёманскі / Адказаць
21.04.2010 / 21:16
Сёньняшнім днём,каторы што ноч для беларускай мовы,такія элемэнтарныя рэчы грэюць душу...
0
Барталамей / Адказаць
21.04.2010 / 23:04
Толькі Матыяс Ябс, а не Джабс
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру