22.04.2010 / 09:08

Саўндтрэк да «Дастыш фантастыш» прагучыць жыўцом 3

«Крамбамбуля», Naka, «Барто», «Дзецідзяцей» у «Рэактары».

«Крамбамбуля», Naka, «Барто», «Дзецідзяцей» у «Рэактары».

Флаеры з рэкламай фільма, стэнды ў кінатэатрах для аматараў пафоткацца ў вобразе персанажаў cтужкі – рэкламная кампанія беларускай камедыі «Дастыш Фантастыш» у самым розруху. А 23 красавіка пройдзе канцэрт, прымеркаваны да выхаду саўндтрэка да гэтай кінастужкі.

У новай кінастужцы Аляксандра Канановіча можна пачуць песьні «Крамбамбулі», Naka, расійцаў «Барто». Але ў кадры можна ўбачыць яшчэ і Ганну Хітрык ды Змітра Ясеневіча з «Дзецідзяцей», якія зьняліся ў эпізадычных ролях. Усе яны выступяць на супольным канцэрце ў клубе «Рэактар».

«Упершыню ў Беларусі столькі музыкаў працавалі разам над кінастужкай. Кажа канцэртная мэнэджарка гурта Naka Юлія Ўласава. – Наша задума — сабраць усіх выканаўцаў разам па-за здымачнай пляцоўкай».

Выступы гуртоў будуць суправаджацца дэманстрацыяй урыўкаў стужкі і кліпамі. Імпрэза ня мусіць абысціся без рэжысёра «Дастыш фантастыш» Аляксандра Канановіча. Арганізатары кажуць, што той не надта любіць прамаўляць, але абяцаюць нешта прыдумаць, каб рэжысёр усё ж выйшаў на сцэну.

Да канцэрту далучыцца гурт «Разьбітае сэрца пацана», якіх паклікалі для належнага разагрэву і праз жанравую блізкасць да атмасферы стужкі. Прыемным дадаткам прэзентацыя «У нескладовага» — новага праекту музычнага экс-J-морсаўца Рамана Арлова.

23 красавіка. Клуб «Рэактар». Крамбамбуля, Дзецідзяцей, Разьбитае сэрца пацана, Naka, Ў нескладовае (праект Рамана Арлова, экс-J-Mopc). Квіткі: першая сотка купленных квіткоў 20 000, 25 000 — астатнія, 30 000 - у дзень канцэрту, 45 000 - месца за столікам.

ЛК, выкарыстоўваючы матэрыял з парталу "Тузін Гітоў".

ЛК, выкарыстоўваючы матэрыял з парталу "Тузін Гітоў"

0
Мікалай / Адказаць
22.04.2010 / 10:29
Што нам Рэакратр, на саўндтрэк на CD давай ! (+ фільм на DVD жадаю)
0
want to go / Адказаць
22.04.2010 / 11:45
а дзе ў менску клюб разьбітае сэрца пацана???
0
Freem / Адказаць
22.04.2010 / 23:43
это группа такая) и хорошая кстати! а не клуб
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру