Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрыманы падазроны ў серыі крадзяжоў з аўтамашын. Урон, нанесены аўтаўладальнікам, ацэньваецца прыкладна ў 23 млн. рублёў.

«На справу» зламыснік хадзіў са сталовай лыжкай.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, цяпер 22-гадовы падазроны дае прызнаўчыя паказанні. Паводле яго слоў, са студзеня гэтага года ён учыняў крадзяжы аўталюстэркаў.

Выкрадаў па начах з машын, прыпаркаваных на вуліцах Чарвякова і Новавіленскай, бульвары Шаўчэнкі. Асаблівай папулярнасцю карысталіся BMW серыі Х-5 і Х-6.

Рыначная цана толькі аднаго люстэркавага элемента з такога аўтамабіля складае больш як 200 еўра, а збываліся яны значна танней. Як мяркуюць супрацоўнікі міліцыі, затрыманы мае дачыненне як мінімум да 18 злачынных эпізодаў толькі ў Цэнтральным раёне сталіцы. Датычнасць да аналагічных злачынстваў у іншых раёнах горада правяраецца.

У дачыненні да падазронага распачата справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?