Брытанскія эксперты прагназуюць у найбліжэйшыя месяцы выбух вулкана Катла — значна мацнейшы, чым выбух Эяф’ятлаякудля. Раней увесь час было менавіта так, —
папярэджваюць яны.

У лонданскіх СМІ з’явілася папярэджанне пра новае вывяржэнне вулкана ў Ісландыі, які на шэсць дзён заблакаваў палёты ў Вялікабрытаніі.

— Кожны раз, калі Эяф’ятлаякудль выбухаў у мінулым тысячагоддзі, пасля яго выбухаў вулкан Катла, — кажа прафесар Біл Макгуайр з Лонданскага універсітэта. Гэта было ў 920, 1612 і 1821 гадах.

Апошні раз абодва вулканы адазваліся ў 1918 годзе. Аналагічнае папярэджанне двух нідэрландскіх вулканолагаў цытуе Daily Telegraph. Прэзідэнт Ісландыі Олафур Грымсан паведаміў BBC, што яго краіна рыхтуецца да выбуху Катлы ўжо некалькі гадоў, і ўсе кампаніі-перавозчыкі павінныя падумаць, як даць гэтаму рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?