22.04.2010 / 12:12

Расія не збіраецца пераглядаць газавыя кантракты з іншымі краінамі акрамя Ўкраіны 2

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко.

Перагляд газавых кантрактаў з Украінай не пацягне за сабой карэкціроўку пагадненняў з іншымі краінамі, заявіў журналістам 22 красавіка міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко.

Сяргей Шматко.

«Не думаю, што нашы перамовы з Украінай па газе павінны быць падставай для таго, каб пачаць пераглядаць практыку нашых узаемаадносін з іншымі дзяржавамі. Мы рэагаваць на такія запыты не будзем», — цытуе Шматко РІА Новости .

21 красавіка прэзідэнты Расіі і Украіны Дзмітрый Мядзведзеў і Віктар Януковіч дамовіліся ў Харкаве, што Украіна атрымае скідку на газ з Расіі ў 100 даляраў пры цане 330 даляраў за тысячу кубаметраў і 30% — пры іншай цане.

На наступнай прэс‑канферэнцыі Мядзведзеў адказаў на пытанне, ці можа разлічваць Беларусь на аналагічную ўкраінскай скідку на газ. Ён заявіў, што Расія гатова даваць прэферэнцыі рэальным партнёрам, а не тым, хто гэта толькі дэкларуе. «Адна справа — рэальнае партнёрства, а іншая справа — дэклараванне намераў. Адна справа — дамаўляцца аб тым, каб па‑сур’ёзнаму працаваць, ісці насустрач адзін аднаму, дапамагаць адзін аднаму, а іншая справа — прымаць рашэнні аб прыёме на пастаяннае месца жыхарства людзей, якія страцілі працу. Гэта розныя рэчы. Рабіце вывад самі», — сказаў Мядзведзеў.

Нагадаем, звергнуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які лічыць сябе дзейным кіраўніком дзяржавы, з 19 красавіка знаходзіцца ў Мінску. Падчас сустрэчы з ім 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выбары ў гэтай краіне не павінны праходзіць без удзелу Курманбека Бакіева.

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў: «Калі нават раней некаторыя палітыкі асобных дзяржаў рабілі бравурныя заявы, то сёння вымушаныя прызнаць, што сітуацыя там (у Кыргызстане. — БелаПАН.) далёкая ад нармальнай». «І Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў нядаўна заявіў пра тое, што «мы не будзем супрацоўнічаць з новай уладай Кыргызстана да таго часу, пакуль яна не легітымізуе сябе, правядзе выбары» і гэтак далей», — дадаў ён.

0
Ляксею / Адказаць
22.04.2010 / 14:26
Карацей, прапаную новы сцэнар фільму: Беларускі жаніх абяцаў заключыць шлюб з рускай нявестай. Карміў абяцанкамі ўзамен на харчаванне і цеплыню і ласку. Нявеста цярпела, крыху злавалася, але чакла....ажно 15 год. І тут жаніх пачаў пагульваць налева. То яго з венесуэльскімі ці бразільскімі мурынкамі заўважаць, то іранку ў хіджабе на дранікі запросіць, і нават пачаў у бок вышканцоўных эўрапейскіх фрау паглядваць. Карацей цярпенне рускай нявесты канчаткова лопнула, калі жаніх сабе новую раскосую усходнюю сяброўку упадабаў з гор далёкага Паміру. Крыўдна стала рускай нявесце да слёз яшчэ ід ад таго, беларускі жаніх прамяняў яе на мангалоідную азіятку, якой да гэтага ужо ўсе пакарысталіся і кінулі (у тым ліку і амерыканскі бойфрэнд). А тут для рускай нявесты і новы жаніх адшукаўся - гарны украіскі хлопец, гатовы падараваць ёй Севастопальскі яхт-клюб. Вось яго руская нявеста зараз і будзе карміць і апранаць. А ты беларускі галадранец хадзі галодны і босы, любуйся сваімі каляровымі прыгажунямі і чакай новых сканадлаў з былой і помсліваў рускай нявестай. Але употай руская нявеста марыць аб стварэнні руска-беларуска-украінскай "швэцкай" сям'і.
0
у тэму жарт з Украины / Адказаць
22.04.2010 / 15:05
http://pekelnyi-bulba.livejournal.com/563039.html http://pekelnyi-bulba.livejournal.com/563270.html
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру