За два дні на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў датэрмінова прагаласавала 8,7% выбаршчыкаў, паведаміў сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

У Гродзенскай вобласці за два дні прагаласавала 7,1% выбаршчыкаў, Брэсцкай — 7,2%, Мінскай — 8,8%, Віцебскай — 9,6%, Магілёўскай — 10,2%, Гомельскай — 10,9%, у Мінску — 7,5%

Лазавік выказаў меркаванне, што зняцце парога яўкі выбаршчыкаў на мясцовых выбарах будзе ўплываць на зніжэнне колькасці грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова.

«Аднак мае прагнозы не апраўдаліся, — сказаў сакратар Цэнтрвыбаркама. — Напэўна, Цэнтрвыбаркаму не варта займацца прагнозамі. Трэба рэальна ацэньваць сітуацыю. Людзі ў Беларусі дысцыплінаваныя. Старэйшае пакаленне імкнецца рэалізаваць сваё выбарчае права ў добрае надвор’е. Моладзь таксама адгукнулася на заклікі арганізатараў выбараў. Маладыя людзі часта праводзяць выходныя дні за межамі выбарчых акруг, таму яны прагаласавалі загадзя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?