22.04.2010 / 13:18

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 23—25 красавіка

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі: дождж, мокры снег. Вецер заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2, плюс 3°С, днём плюс 5—10°С, у паўднёвых раёнах да плюс 13°С.

У Мінску 23 красавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовыя ападкі: дождж, мокры снег. Вецер заходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с, днём да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1, плюс 1°С,

днём плюс 8—10°С.

24 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу ў паўночных раёнах магчымы мокры снег. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2, плюс 5°С, днём плюс 5—12°С, па паўднёвым усходзе да плюс 15°С.

У Мінску 24 красавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С,

днём плюс 7—9°С.

25 красавіка ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна‑ўсходніх раёнах месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночна‑заходні, заходні 5—10 м/с, ноччу па ўсходзе да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5, плюс 2°С, днём плюс 8—15°С, па паўднёвым захадзе да плюс 17°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру