22.04.2010 / 13:51

У Мінску загінуў будаўнік са Слуцка 2

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі 21‑гадовага будаўніка са Слуцка.

Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, няшчасны выпадак здарыўся 21 красавіка каля 19 гадзін. Малады чалавек, які прыехаў у Мінск на павышэнне кваліфікацыі, адпачываў у кампаніі ў інтэрнаце на завулку Соф’і Кавалеўскай.

У нейкі момант хлопец выйшаў на балкон,

пералез праз парэнчы і пачаў вырабляць розныя піруэты, выхваляючыся сваім уменнем і адвагай.

У выніку малады чалавек сарваўся з пятага паверха і разбіўся.

0
чытач / Адказаць
22.04.2010 / 13:57
Прэмія Дарвіна.
0
Dzjadulja / Адказаць
22.04.2010 / 14:35
Агаловак «У Мінску загінуў будаўнік са Слуцка» — некарэктны. У акалічнасьцях гэтае трагэдыі факт прафэсыйнае пралежнасьці загінулага ня мае значэньня. А такі як ёсьць агаловак — стварае памылковае ўяўленьне, быццам сьмерць адбылася ў сувязі зь прафэсыяю чалавека, то бок — у працоўны час, на будоўлі. Карэктна было-б, да прыкладу, так: “... загінуў хлопец са Слуцка»”.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру