22.04.2010 / 14:06

Канфлікт у парламенце Бельгіі: забарона паранджы пад пагрозай 1

У выніку канфлікту ў ніжняй палаце парламента Бельгіі пад пагрозай апынулася існаванне кіроўнай кааліцыі.

Фламандская партыя адмовілася падтрымліваць рашэнне кааліцыі аб правах франкамоўных грамадзян краіны, якія жывуць у раёне Брусэля.

Канфлікт грымнуў за некалькі гадзін да запланаванага абмеркавання забароны на нашэнне паранджы. Пакуль невядома, калі адбудзецца абмеркаванне гэтага законапраекта.

У Бельгіі мяркуецца заканадаўча забараніць нашэнне паранджы ў грамадскіх месцах.

0
ГЕНА / Адказаць
22.04.2010 / 22:47
Страшна за Бельгію. Ня дай Божа да іх становішча дажыць... Амаль падзеленая на 2 лагеры краіна, ды яшчэ столькі мігрантаў, што такія законы прымаюцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру