22.04.2010 / 14:37

666 участкаў для датэрміновага галасавання дзейнічаюць у Мінску 4

На адно месца ў гарсавет прэтэндуюць у сярэднім 3,9 чалавека.

У беларускай сталіцы адкрыліся 666 участкаў для датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Мінгарсавет ХХVI склікання. Выбары пройдуць 25 красавіка, участкі для датэрміновага галасавання дзейнічаюць з 20 красавіка.

Участкі для датэрміновага галасавання працуюць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.

Усяго ў сталіцы зарэгістраваныя 221 кандыдат у дэпутаты гарадскога савета. У цяперашнюю выбарчую кампанію ў сталіцы створана 57 выбарчых акругаў па выбарах у Мінгарсавет — на 2 акругі больш, чым у папярэднюю. Гэта звязана з будаўніцтвам ў сталіцы новых жылых мікрараёнаў. Так, па адной новай акрузе створана ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. Такім чынам, на адно месца ў гарсавет прэтэндуюць 3,9 кандыдата.

0
сотона там правіт бал / Адказаць
22.04.2010 / 18:50
дэпутатка па маім раёне - бэрэсээмаўка ў 22 года. вось ўжо лянснуліся: вчоркі, дзяўчонкі... ім яшчэ на лавачцы кахацца, але ж яны ідуць балятаваца
0
пачалося / Адказаць
22.04.2010 / 20:32
Зараз якраз у ВНУ абарона курсавых і передабарона дыпломаў. Тыя хто жывуць у ВУЗаўскіх інтэрнатах не дапускаюцца да абароны пакуль датэрмінова не прагаласуюць. А тым факультэтам, чые студэнты горш за ўсе прагаласуюць абяцаюць \\\"ўрэзаць\\\" месцы ў інтэрнатах на наступны год. Карацей кажучы, генеральная рэпетыцыя спадарства....
0
Libertarian / Адказаць
23.04.2010 / 16:26
Але цікава, што ўсе гэтыя лукашысцкія меры нічога былі б ня вартыя супроць нармальнай задровай салізарнасьці. Як звычайна, штогадовы тэст на быдлячасьць. Бо што яны зробяць, калі "дрэнна" прагаласуюць усе? Ці збайкатуюць гэты фарс?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру