НН параўноўвае цэны, прапанаваныя ўсімі трыма аператарамі.
Шэрым вылучаныя самыя выгадныя прапановы
На мінулым тыдні аператар мабільнай сувязі МТС нарэшце запусціў сваю
Пачынаецца сапраўднае рынкавае змаганне за спажыўца.«НН» дапамагае разабрацца ў безлічы тарыфных планаў.
Галоўнае — вылічыць трафік
Кожны з трох аператараў знайшоў што прапанаваць як для выпадковых наведвальнікаў інтэрнэту, якія з’яўляюцца ў Сеціве пару разоў на тыдзень, звычайна праз мабільны тэлефон, так і для тых, каму патрэбны трафік ледзь не ў прамысловых памерах. Але ўсе тарыфныя планы аб’яднаны абавязковай ўмовай — у іх ёсць абаненцкая плата, якая ўтрымлівае ў сабе перадаплачаны трафік.
Цяжкасць для параўнання ў тым, што аператары абралі розныя прамежкавыя ўзроўні. Напрыклад, Life:) мае пазнаку ў тарыфікацыі ў 500 мегабайтаў. Наступны ж узровень у яго складае 2 гігабайта (49 000 рублёў), значыцца, абонент, які мае патраціць усяго 750 мегабайтаў, усё роўна мусіць расшчодрыцца на 49 тысяч, а рэшткі трафіку згараць у яго ў канцы месяца.
Каб абраць самага выгаднага для сябе аператара, трэба прыкінуць, які трафік будзе скарыстаны за месяц.У гарызантальнай восі графіка памеры трафіка ранжыраваны ад 50 мегабайтаў да 4 гігабайтаў. Вертыкальная вось — колькасць грошай, якую прыйдзецца выдаткаваць.
Лідэрства Life:)
Атрымліваецца, што карыстацца паслугамі Life:) выгадна таму, хто патраціць мала трафіку — не больш за 500 мегабайтаў. Патэнцыйныя абаненты Velcome — тыя, хто выкарыстае для працы і адпачынку ад 501 да 750 мегабайтаў. Гігабайт трафіку — адзінае моцнае месца МТС. А вось тым, хто выкарыстоўвае больш за 2 гігабайта інфармацыі, зноў варта аддаць перавагу Life:).
Прапановы аператараў сыходзяцца ў адной і той кропцы ў канцы графіка.За 99 тысяч рублёў Velcome прадастаўляе 4 гігабайта трафіку, а МТС і Life:) — па 5 гігабайтаў.
Асобнымі радкамі варта ўзгадаць прапановы ад МТС і Life:). Расійскі аператар прадастаўляе неабмежаваны інтэрнэт за 290 тысяч рублёў на тарыфным плане «Абсалют». Туркі ж прапануюць начны інтэрнэт (з 1.00 да 8.00) коштам 29 тысяч рублёў за месяц, прычым у гэтыя грошы ўваходзяць 10 гігабайтаў трафіка. А таксама паслугу «Інтэрнэт на суткі» — 2900–4900 рублёў у залежнасці ад колькасці загружанай інфармацыі.