З адпаведнай заявай у чацвер, 22 красавіка, выступіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

«Я ведаю толькі адно, і пра гэта было афіцыйна абвешчана, што Курманбек Бакіеў факсам даслаў у Бішкеку заяву аб адстаўцы. Гэта дакумент, вусныя заявы наўрад ці могуць яго адмяніць», -- сказаў ён.

Нагадаем, 6 красавіка ў Кыргызстане пачаліся масавыя беспарадкі, выкліканыя арышам практычна ўсіх лідэраў апазіцыі. Ахвярамі сутыкненняў у Бішкеку сталі каля 80-ці чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні. Неўзабаве апазіцыя заявіла аб роспуску парламента і фарміраванні новага урада на чале з Розай Атунбаевай. Пазней стала вядома, што Курманбек Бакіеў напісаў заяву аб адстаўцы.

16 красавіка ён паехаў у Казахстан, адкуль затым вылецеў у невядомым накірунку. Праз чатыры дні кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што былы прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Мінску. Ужо ў Беларусі Бакіеў заявіў, што не складаў з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?