Сябра Сойму Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая падае ў суд на генэрала Юрыя Сівакова з нагоды яго артыкулу «Честь имеем!», які быў апублікаваны ў часопісе «Спэцназ» №4 за 2006. Валянціна Сьвяцкая заявіла, што сваёй публікацыяй аўтар закранае яе гонар і годнасьць.

У артыкуле «Честь имеем!» аўтар прыводзіць вытрымкі з кодэксу нямецкага афіцэра, напісанага асабіста Адольфам Гітлерам 9 жніўня 1941 году: «Любоў да фюрэра, народа і Айчыны вышэй за ўсё». Юрый Сівакоў піша: «Цікавым, я думаю, будзе для многіх кодэкс гонару афіцэра, напісаны Адольфам Гітлерам. Пры ўсёй адыёзнасьці гэтай асобы над многімі пастулятамі ёсьць сэнс задумацца».

Камэнтуючы публікацыю Юрыя Сівакова, старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў: «Я разумею, што сёньня беларускі народ корміць чужых гэнэралаў, для якіх крывавая гісторыя нападаў на нас чужынцаў, апошнім з якіх быў Адольф Гітлер, гэта пусты звон.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?