22.04.2010 / 17:22

Пасол Францыі зацікаўлены, каб французскія кампаніі пабудавалі АЭС у Беларусі 1

«У Беларусі няма нікога больш зацікаўленага за мяне, каб французскія кампаніі пабудавалі атамную станцыю ў вашай краіне», — заявіў на прэс‑канферэнцыі пасол Францыі Мішэль Ранеры.

Асаблівая зацікаўленасць дыпламата заключаецца ў тым, што «французскія станцыі самыя лепшыя і надзейныя ў свеце». А па‑другое, калі падобная ўгода будзе ажыццёўлена, то «гандлёвы абарот паміж нашымі краінамі ўдзесяцярыўся».

«У мяне вельмі вялікая матывацыя, каб падзеі развіваліся менавіта гэткі чынам», — сказаў М.Ранеры.

Тым не менш, ёсць і праблемы, якія могуць перашкодзіць у падобным будаўніцтве. Бо рашэнні аб будаўніцтве прымае не ўрад Францыі, а непасрэдна кампаніі. Таксама застаецца адкрытым пытанне магчымага фінансавання французскіх кампаній у будаўніцтве беларускай АЭС.

ЗП

0
Адлеглы / Адказаць
22.04.2010 / 18:50
Прынамсі, можна спадзявацца, што французскі праект будзе больш бясьпечны. Але, толькі хацелася б запытаць спадара пасла: а як Вы зьбіраецесь забясьпечваць французскую якасьць выкананьня французскага праекта, дзе жа мы Вам яе возьмем?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру