«Сцяну Віктара Цоя» ўсталявалі ў скверы каля стадыёна «Дынама».

«Сцяну Віктара Цоя» ўсталявалі ў скверы каля стадыёна «Дынама».

 Не ўсе вераць, што «Цой жывы».

Не ўсе вераць, што «Цой жывы».

 Каля «сцяны» нешматлюдна. Але гэта ненадоўга.

Каля «сцяны» нешматлюдна. Але гэта ненадоўга.

«Сцяну Віктара Цоя» — два фрагменты бетоннай будаўнічай агароджы, спісанай графіці і вершамі прыхільнікаў культавага расійскага музыкі і спевака — усталявалі ў скверы на перасячэнні вуліц Беларускай і Ульянаўскай, непадалёк ад стадыёна «Дынама». Паспрыялі гэтаму фанаты творчасці Віктара Цоя, якія сабралі і перадалі ў Мінгарвыканкам каля 2000 подпісаў. Раней «сцяна» стаяла на вуліцы Інтэрнацыянальнай — некалі гэта быў фрагмент агароджы вакол будаўнічай пляцоўкі Палаца рэспублікі. У верасні 2008 г. яе дэмантавалі ў сувязі з чарговай будоўляй.

«Цой жывы!» — напісана на абодвух баках сцяны, у тым ліку на копіях малюнкаў спевака. Хтосьці з гэтым не пагадзіўся і напісаў «Цой мёртвы». Не вельмі ажыўлена пакуль і ў скверы каля перанесенай сцяны, якая пакуль стаіць у рыштаваннях-падпорках. Маладыя людзі, якія ўчытваюцца ў надпісы на народным мануменце, пабачыўшы фотакамеру, губляюць да графіці цікавасць і хутка сыходзяць. Але падаецца, што доўга такі стан рэчаў не пратрывае — побач месцяцца інтэрнаты БДУ, а таксама легендарная «Каза» — канцэртная зала «Мінск», дзе ладзяцца шматлікія рок-канцэрты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?