22.04.2010 / 22:43

На выбарчым участку ў Гомелі дзяржаўны сцяг тры дні вісеў зялёнай паласой уверх 2

На ўчастку №8 Свірыдаўскай выбарчай акругі Гомеля дзяржаўны сцяг тры дні правісеў зялёнай паласой уверх.

Як паведаміў актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Мікалая Калюкі, гэта заўважыў адзін з выбаршчыкаў, пасля чаго члены камісіі павесілі дзяржаўны сцяг правільна. «Незразумела, ці то члены камісіі не ведаюць дзяржаўных сімвалаў,

ці то лічаць не вельмі важным, як будзе вісець сімвал дзяржаўнасці», — сказаў Аксёнаў.

Раней ён неаднаразова звяртаў увагу ўладаў Гомеля на тое, як размешчаны дзяржаўныя сцягі на будынках горада — і ўверх зялёным полем,

і з арнаментам з правага боку.

Пасля скаргаў актывіста парушэнні выпраўляліся.

0
ГЕНА / Адказаць
22.04.2010 / 22:58
Дык трэба БЧБ вярнуць! Яго як ня вешай - ўсё адно! :)
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
23.04.2010 / 07:52
А якая розніца - як вісіць той сцяг і з якога боку арнамент? Тое, што чырвонае павінна быць над зялёным - гэта калі ўсур'ёз прыняць тлумачэнне "закат над балотам" ці штось іншае, што афіцыйна ў дзяржідэалогіі не прапісана. Згодна з пазіцыяй "многовекторності" лагічна выцякае, што розніцы няма ў стане пры павешанні названага сцяга, ёсць толькі яго традыцыйная і нетрадыцыйная арыентацыя, забарона якой у адносінах названага сцяга ў законе не прапісана. А вось герб "Пагоня" варта было б павярнуць у першапачатковы кірунак - наперад. Бо рух улева пазначае рух назад, прынамсі для эўрапейцаў, гэта шырокавядома тым, хто цікавіцца і карыстаецца псіхалогіяй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру