Паразай ад зборнай Латвіі па булітах 4:5 (1:1, 1:2, 2:1, 0:0, 0:1) завяршыла зборная Беларусі выступленне на юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Мінску і Бабруйску з 13 па 23 красавіка.

Абедзве каманды датэрмінова страцілі прапіску ў топ‑дывізіёне. Перамогу ў турніры за выжыванне атрымалі Канада і Славакія, якія занялі адпаведна сёмае і восьмае месцы. 22 красавіка паўночнаамерыканцы выйгралі ў славакаў з лікам 4:2.

Выніковае становішча (пасля трох матчаў): Канада — 9 пунктаў (розніца шайб 20‑6), Славакія — 6 (11‑8), Латвія — 2 (9‑13), Беларусь — 1 (8‑21). У матчы за пятае месца Швейцарыя перамагла Чэхію — 6:5.

23 красавіка ў мінскім Палацы спорту бронзавыя ўзнагароды разыграюць Фінляндыя і Расія, пасля чаго адбудзецца фінальны матч Швецыя — ЗША.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?