23.04.2010 / 12:13

Murmyaus. Бусел 7

— Кто это? — спалохана прашаптала Таццяна. — Не знаю, но они точно без фликеров! Футурыстычнае апавяданне.

Ноч падкрадалася да Мінска... Пасля знаёмства на Лініі Сталіна Пётрык праводзіў Таццяну дадому. Чым бліжэй падыходзілі яны да дому, тым сарамлівейшым рабіўся іх і без таго нясмелы дыялог. І вось ужо паказаўся яе пад’езд. Пётрык пачаў нервова церабіць значок БРСМ.

Таццяна какетліва папраўляла чырвона-зялёныя стужачкі ў валасах. Узнікла няёмка паўза.

— Петр, а вы... вы Лукашенко любите?

Пётрык зніякавеў. Ён ніяк не чакаў такога павароту падзеяў.

— Ну... да, да! Конечно. Его же все любят...

— Нет я серьезно спрашиваю. Все — это так. Это не то. Вот я по-настоящему Его люблю! А вы, вы любите???

Ён глядзеў у яе бяздонныя, блакітныя, па-дзіцячы простыя вочы, і, здаецца, тануў у іх. Ён усё рэзка зразумеў, і яго вусны ціха прашапталі «Да...». Таццяна засмяялася, цмокнула яго ў шчаку і жвава паскакала па лесвіцы, нібы не сакратар раённага аддзялення, а 11-гадовая піянерка, якая толькі атрымала свой білет. Пётрык стаяў увесь чырвоны і бязглузда пасміхаўся. Потым павярнуўся і пайшоў дадому.

«Я обязательно, обязательно приглашу ее завтра на встречу с ветеранами...», — бадзёра думаў ён.

Змяркалася. Набліжалася халаднаватая летняя ноч 2020-га года.

Наступным ранкам Пётрык як звычайна рабіў зарадку, слухаючы піянерскую зару. Юны голас спяваў нешта пра мір і справядлівасць. Але Пётрык не слухаў. Нават такія важныя рэчы яго хвалявалі менш, чым учорашняя сустрэча з Таццянай. Пётрык скончыў зарадку і пайшоў мыцца і чысціць зубы. У галаве яго пастаянна пульсавала думка аб тым, што мае адбыцца званку.

— Да соберись же ты! Ты же настоящий мужчина — все таки пионервожатый столичной организации! — грозна сказаў ён люстэрку.

Пётрык падышоў да тэлефона і набраў патрэбны нумар. Пайшлі доўгія гудкі. «Неужели она проспала!» з жахам падумаў ён, але тут гудкі скончыліся, і задыханы голас адказаў:

— Да?

— Татьяна?

— Петр? Это Вы? Простите я только что с пробежки, понимаете готовлюсь к летнему празднику Зимней Лыжни… — спрабуючы супакоіць разгарачанае дыханне, сказала яна.

«Дурак», — у думках аблаяў сябе Пётрык. Как ты мог подумать такое — секретарь районного отделения и проспала семичасовой всереспубликанский подъем».

— Татьяна, дело в том, что сегодня состоится встреча с Ветеранами—детьми—Ветеранов Великой Отечественной Войны. Не хотите ли вы составить мне компанию на этом мероприятии?

— М... — пачулася ў слухаўцы пасля працяглага маўчання.

— Или у Вас другие планы? — падазрона спытаў Пётрык.

— Нет, дело в том, что я сама собиралась туда пойти. Но, ммм, не одна.

«Чёрт побери!» — пранеслася ў галаве ў Пятра. Ён умомант засумаваў.

— Ну тогда извините, Татьяна…

— Ну что Вы… Спасибо за приглашение… Может, там увидимся…

У слухаўцы загучалі кароткія гудкі. «Может, там увидимся…», — пагардліва скрывіўшы вусны працягнуў ён, і тут жа перасёкся, таму што не меў ніякага права гэтак думаць. Усе ж такі яна — сакратар... У такім засмучаным стане Пётрык адправіўся снедаць пад старажытны шлягер, які гучаў з прыёмніка «оо—аааа—оо «, які вядома ўздымаў яму настрой, але ж не настолькі.

Трамвай весела грымеў па Нацыянальна—бібліятэчным праспекце імя Партызанаў. Увайшоўшы, Пётрык пачаў ляпаць па кішэнях у пошуках праязнога. Падышла кандуктарка. Гэта была жанчына гадоў трыццаці—пяці—сарака. Яна глядзела на яго спробы знайсці білет і ўжо пачынала незадаволена хмурыцца.

— Ну что же вы товарищ! Неужели забыли? Ай—яй—яй, — пачала хітаць галавой яна.

Пётрык імгненна пачырванеў і бездапаможна зірнуў на кандуктарку.

— У меня первый раз такое… — прамямліў ён і апусціў вочы долу.

— Ну ничего, ничего, бывает, — засмяялася кандуктарка. — БРСМовец? Тогда ладно, езжай бесплатно…

У Пятрыка перахапіла дыханне.

— Как.. Как бесплатно?

— А так. Я тебе прощу…

Пётрык моўчкі ўтаропіўся на гэтую фігуру ў сіне—жоўтай накідцы.

— Я! Я Вам не позволю! — закрычаў ён, — Вы же ответственный работник, вы же, — задыхаючыся працягнуў ён, — вы же должны понимать, что у кооперативного предприятия «Минсктранс» каждый белорусский рубль на счету!

Кандуктарка спалохана зірнула на яго. Пётр пачаў мітусліва корпацца ў кішэнях. Нарэшце ён дастаў некалькі ахайна складзеных купюр і сунуў іх кандуктарцы:

— Вот пробейте мне два, пожалуйста, и сдачу оставьте себе, то есть «Минск—трансу». Я Вам не какой—нибудь льготник! — з гонарам сказаў ён, напяўшыся.

Кандуктарка патупіла позірк. Яна сарамліва ўзяла працягнутыя грошы і паспешліва адарвала два квітка ад рулона.

— Держите, гражданин. Приятного вам проезда.

— Спасибо… — буркнуў Пётрык і сунуў у кішэню талоны.

Трамвай спыніўся, і ў яго пачалі заходзіць новыя пасажыры. Кандуктарка збегла выконваць свае абавязкі.

Пётр насуплена ўтаропіўся ў акно. Да сустрэчы заставалася не больш за паўгадзіны ...

У прасторнай залі палаца піянераў было не прапхнуцца. Нетаропка заходзілі пенсіянеры, групкамі трымаліся маладыя БРСМаўцы, кідаючы позіркі на такіх жа маладых БРСМавак. Мужчыны ва ўзросце нешта нягучна абмяркоўвалі ў фае, усюды сноўдалася піянерская малеча. Сустрэча абяцала быць вельмі цікавай.

Пётрык агледзеўся ў пошуках Таццяны. Яе не было. «Может, там увидимся», — зноў саркастычна прашаптаў ён.

Адчыніліся дзверы ў залу, і жанчына ў строгім касцюме з прышпіленым да яго чырвоным гваздзіком папрасіла ўсіх прайсці ў сярэдзіну. Людзі адразу ж паспяшаліся.

Пётрык хмуры паплёўся ў залю. Знайшоўшы сваё месца, ён сеў і ўтаропіўся ў падлогу. Нечакана яму стала крыўдна. Таццяна здавалася такой сумленнай і шчырай, а тут такая праява. Больш за ўсё яго бянтэжыла, што яна — актывістка і спартоўка, так яго правяла. «Как после этого верить людям…» — падумаў ён.

— Здравствуйте, дорогие товарищи! — данеслася са сцэны. Пётр заціх, пачуўшы знаёмы голас. Баючыся памыліцца, ён падняў вочы. Яго дыханне перапынілася. На сцэне была Таццяна ... У лёгкай паркалёвай сукенцы айчыннага вытворцы яна стаяла на сцэне. Пётр знерухомеў.

— Здравствуйте граждане. Сначала я хочу выразить свою огромную благодарность и сказать огромное человеческое спасибо за то, что меня пригласили в это, не побоюсь сказать, величественное здание чтобы выступить перед Вами.

Яе голас перапыніў шквал апладысментаў. Пётрык уталопіўся ў Таццяну і не мог адарваць вачэй.

Яна падалася яму такой, такой, што ён нават не знайшоў словаў, як сабе гэта патлумачыць.

На сцэну выйшаў мужчына гадоў пяцідзесяці. Ён сарамліва пасміхаўся. Апладысменты пачалі сціхаць.

— Здравствуйте, граждане. Сначала я хочу выразить свою огромную благодарность и сказать огромное человеческое спасибо за то, что меня пригласили в это, не побоюсь сказать, величественное здание чтобы выступить перед Вами.

Зноў усчаўся шквал апладысментаў. Таццяна з воплескамі спусцілася ў залу, каб не перашкаджаць выступаючым.

— Мой отец, Виктор Иванович, оказался обладателем удивительной судьбы. Будучи мальчишкой в 41-ом году он пошел в партизаны бить немецко—фашистских захватчиков. В отряде он был самым молодым. Летом 41-го ему как раз исполнилось 6 лет. Но это не помешало ему взять в свои уже мужские детские руки автомат и пойти бить фрицев…

Канстанцін Віктаравіч пачаў расказваць пра гераічны лёс свайго бацькі. У залі запанавала поўная цішыня.

Пяцьсот чалавек з захапленнем слухалі расповед ганаровага грамадзяніна. Пётр азірнуўся. Побач з ім сядзеў бялявы піянер. Заціснуўшы сваімі ручкамі гальштук і шырока раскрыўшы рот і вочы, той слухаў аповяд ветэрана. «Достойная смена подрастает» — падумаў Пётр, усміхнуўся і больш не адрываўся ад подзвігаў шасцігадовага хлопчыка, які за першыя дзесяць дзён вайны падбіў 16 танкаў трыма гранатамі ...

Пётрык мяўся каля сцэны, ніяк не набраўшыся рашучасці падысці да Таццяны. Яна стаяла побач з Сераліковічам, акружаная натоўпам людзей, жадаючых паразмаўляць з такім годным грамадзянінам.

Падыходзілі мужчыны паціснуць руку, дзяўчаты актывісткі БРСМ дарылі чырвоныя гваздзікі. Піянеры прагнулі ўзяць аўтограф.

— Петр! Петр! Идите сюда!

Пётрык няўпэўнена зрабіў некалькі крокаў.

— Ну что же Вы! Идите!

Таццяна падышла і, узяўшы яго за руку, пацягнула да Сераліковіча.

— Константин Викторович! Познакомьтесь. Это Петр. Мой хороший товарищ!

Сераліковіч пранізліва паглядзеў сваімі пранізлівымі і мудрымі вачамі проста ў вочы Пятру. Пётрык вытрымаў позірк. Канстанцін Сяргеевіч працягнуў руку. Пётр адчуў моцны мужчынскі поціск рукі. Ветэран відавочна правяраў яго.

— БРСМовец? — спытаў Ветэран.

— Так точно! Пионервожатый столичной организации! — падцянуўшыся сказаў Пётр.

Сераліковіч сціснуў руку яшчэ мацней. Пётрык адказаў тым жа.

— Молодец! — з усмешкай сказаў ён. — Одобряю выбор! Отличный товарищ, муж и отец!

Ветэран па-бацькоўску-добраму паглядзеў на Таццяну. Таццяна сумелася:

— Ну что Вы, Константин Викторович… Мы…

—Товарищи... — зноў усміхнуўся Ветэран і падміргнуў Пятру. Пётрык пачырванеў.

У цішыні мінскіх вуліц павольна брыла пара. Заходзячае сонца прыгожа асьвятляла горад Сонца — Мінск.

Але пары не было справы да сонца. Захопленыя адзін іншым яны амаль нікога не заўважалі.

— Скажите Татьяна, а чем бы вы хотели заняться после обучения в институте?

— Вы знаете, Петр. До этого еще далеко. А загадывать на будущее я не люблю.

— И все же есть какие то планы?

Таццяна сумелася.

— Знаете, может вы меня не поймете, просто очень многие не до конца понимают наш путь… Даже моя мама, она хочет чтобы я пошла в политику…

— А Вы?

Таццяна спынілася і паглядзела на Пятра.

— Вы действительно хотите знать? — Яе вочкі свідравалі Пятра наскрозь.

— Да.

— А Вы... не будете смеяться?

— Ну что Вы!

— Понимаете, я считаю, что прежде чем идти в политическое руководство, нужно попробовать жизнь простую. Я хочу пройти свою восьмилетнюю отработку в агрогородке. — Таццяна заціхла. — Вы наверное сейчас будете считать меня глупой…

Пётрык і не ведаў што сказаць. Сэрца сышло ў пяткі. Бо ён сам планаваў з’ехаць з Мінску, каб несці высокую гарадскую культуру людзям. Таццяна пакрыўджана адвярнулася.

— Татьяна! Я даже не знаю как сказать…

— Тогда не говорите! — кінула яна і хутка пайшла наперад.

— Татьяна стойте! Вы не поняли. — Пётрык схапіў яе за плечы. Таццяна вырвалася.

— Что вы себе позволяете! А я то думала… — гатовая заплакаць, Таццяна рванула ў бліжэйшы дворык.

— Татьяна, ну простите!

Пётрык пабег за ёй.

— Татьяна, подождите!

Яна не слухала яго і збегла. Нечакана перад ёй паўстаў шлагбаўм са знакам «Посторонним вход воспрещен, охраняется собаками». Таццяна спынілася.

— Татьяна! Ну как вы могли подумать. Я же…. Да я сам хочу в агрогородок!

Таццяна недаверліва азірнулася.

— Да, Татьяна. Я тоже считаю, что нужно начинать оттуда. Ведь там люди! Там настоящие испытания! Вы представляете какого труда стоит агробеларусам одна посевная? А одна уборочная… Там настоящие проблемы достойные БРСМовца!

Таццяна глядзела на яго. Яе вочы павільгатнелі.

— Петр… Простите я немного вспылила… Многие не до конца понимают такие устремления…

— Я понимаю, Татьяна!

— Петр вы, вы настоящий…

Нечакана паблізу пачуліся крокі. Пётрык насцярожыўся. У дворык слізгануў тры цені.

— Кто это? — спалохана прашаптала Таццяна.

— Не знаю, но они точно без фликеров!

— Как без фликеров? Ведь это же нарушение!

— Не знаю, Татьяна, не знаю…

Тры дзіўныя асобы ціха падышлі да іх. Тройца была апранутая ў джынсы і майкі. Адзін з іх паліў, другі трымаў у руцэ бутэльку піва. Пётр выпрастаўся.

— А хто там ідзе? — гідка працягнуў пракураны голас.

— Что вам надо? — цвёрда спытаў Пётрык.

— Шакалада! — тройца зарагатала.

— Что такое шоколад? — ціха шапнула Таццяна.

— А што ў нас тутака? Гы, бач ты — БДСМаўнікі.

— Татьяна, — гучна сказаў Пётрык, каб дадаць сабе ўпэўненасці — Татьяна станьте за мою спину и, в случае чего, бегите!

— Пётрык, — спалохана прашаптала яна. — Кто это?

— Я слышал о таких. Это антигосударственные личности. Они только и делают, что нарушают закон.

— Ой, мамочки…

— Мамачкі-разямачкі. У нас тут Пётрык і Танечка. Заблукалі ў начы. А ці можна прыстойным дзеткам хадзіць па начах? — сплюнуў курэц.

Тройца акружыла Пятра і Таццяну.

— Забач, яка рэч! — працягнуў адзін з іх і сарваў з Таццяны флікер.

Вусны Пятра затрэсліся ад крыўды. Але ён ведаў, што не павінен баяцца. Не мае ён на гэта права.

— Не сметь! Вы, проклятые отморозки! Верните немедленно фликер.

У наступнае імгненне Пётрык адчуў моцны тычок ў вусны і саленаваты прысмак ў роце.

— Маўчаць, гаўнюк. Абыдзецца твая курва без гэтых гаўнікераў, — дыхаючы перагарам паведаміў чалавек з бутэлькай. Пётрык горда выпрастаўся, рыхтуючыся кінуцца на ворага. Сітуацыя напалялася.

Нечакана пачулася сірэна патрульнай машыны.

— Шуба, хлопцы! Мусара!

— Вось, халера, вырадкі! Ну нічога, мы вас яшчэ сустрэнем, дзеткі!

Тройца хутка знікла ў падваротнях.

— Трусы! — горда пракрычаў Пётрык ім услед. — Только стаей нападать и умеете!

У дворык ўвайшлі два служачых Арміі Міліцыі Асаблівага Прызначэнні. Яны адразу накіраваліся да пары.

— Сержанты Чижиков и Пыжиков. Патруль АМОН. Что тут произошло?

— На нас напали, — адказаў Пётрык.

— Да, эти отморозки… — пацвердзіла Таццяна.

— Ваши документы!

Пётрык працягнуў членскі білет БРСМ, гэта жа зрабіла і Таццяна. Патрульныя адразу расслабіліся. Мімаходам зірнуўшы на дакументы, Чыжыкаў вярнуў іх Пятру.

— Говорите, отморозки? Вы не пострадали?

— Ерунда... — адказаў Пётр, выціраючы рукой кроў.

— Они еще мой фликер забрали… — шмыгаючы носам працягнула Таццяна.

— Фликер — это да... Без фликера это непорядок, — няўпэўнена працягнуў Пыжыкаў і паглядзеў на Чыжыкава.

— Ничего, у меня еще один есть. Я всегда ношу два на всякий случай, — сказаў Пётрык.

— Куда они побежали, — паважным тонам спытаў Чыжыкаў.

— Куда-то туда… — няпэўна махнуў рукой Пётр.

Сяржанты імгненна адсалютавалі. Чыжыкаў сказаў:

— Идите скорее домой. А мы пойдем выполнять свой долг.

Пыжикаў паляпаў Пятра па плячы:

— Молодец, парень! Отстоял товарища! — з гэтымі словамі вартаўнікі аховы правапарадку сышлі.

Ізноў змяркалася. Ізноў Пётрык падводзіў Таццяну да яе пад’езду. Яны ішлі трымаючыся за рукі. Таццяна сарамліва маўчала. Каля пад’езда яны спыніліся.

— Петр, мне надо бежать. Ведь мне еще нету двадцати одного. А после двенадцати, Вы знаете, комендантский час… Можно я верну фликер завтра?

— Ну что вы, Татьяна, я бы хотел его вам подарить.

Таццяна сарамліва ўсміхнулася:

— Тогда до завтра?

— До завтра…

Яна павольна пайшла ў пад’езд, але каля дзвярэй азірнулася, падбегла да Пятра і цмокнула яго ў вусны.

Імгненна сумелася і цяпер знікла ў дзвярах. Пётрык стаяў прыгаломшаны. Упершыню яго пацалавала дзяўчына.

Дадому Пётрык ішоў акрылены. Такім шчаслівым ён сябе не памятаў.

Раптам на зямлі ён убачыў цень. Пётрык спыніўся і паглядзеў уверх. Там у бясконцай вышыні начнога неба ляцеў бусел. Пётр зачаравана глядзеў на яго.

«Это знак! Этот Аист — это знак того, что у нас с Татьяной будет светлое будущее».

А бусел падумаў: «Халера, ну які ж капец!».

0
bic2 / Адказаць
23.04.2010 / 12:50
апошнi радок "вынесМозх" ))))))))))))))))))
0
Юрась Бусел / Адказаць
23.04.2010 / 13:13
У арыгінале, здаецца, крыху інакш:) Але і такія словы падыдуць для фінала;)
0
Сяргей М. / Адказаць
23.04.2010 / 21:11
У прынцыпе, такое верагодна. Бо ў 2020 ужо падрастуць тыя, хто яшчэ ў дзіцячым садку ведаў: "Главные государственные символы Беларуси -- это герб, флаг и Лукашенко".
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру