Амерыканскіх ваенны беспілотны касмічны ракетаплан X-37B сёння выправіцца ў свой першы арбітальны палёт.

Паводле дадзеных вэб-сайтавайскова-паветраных сілаў ЗША, ракетаплан з’яўляецца небаявой сістэмай, беспілотнай эксперыментальнай касмічнай платформай шматкротнага выкарыстання для ВПС ЗША. Мэты праграмы Orbital Test Vehicle уключаюць касмічныя эксперыменты, зніжэнне рызыкі і вызначэнне практычных патрабаванняў у галіне тэхналогій касмічных апаратаў шматкротнага выкарыстання.

Вытворцам X-37B з’яўляецца кампанія «Боінг». Ракетаплан мае даўжыню 8,9 метра і размах крылаў 4,5 м; яго ўзлётная вага дасягае 5 тон. Для сілкавання бартавога абсталявання выкарыстоўваюцца сонечныя батарэі.

Падчас першага арбітальнага палёту X-37B тэставацца будуць ў першую чаргу сістэмы аўтаматычнага кіравання і тэрмічнага рэгулявання; апошняя абараняе апарат ад перагрэву пры ўваходзе ў шчыльныя слаі атмасферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?