У сярэдзіне сакавіка газеты і інтэрнэт-рэсурсы распаўсюдзілі навіну аб тым, што ў Мінску знікне станцыя метро «Плошча Леніна».
Планавалася, што замест яе з’явіцца «Плошча Незалежнасці». Тады ж была агучаная інфармацыя, што ўжо напрыканцы сакавіка мінчане пачуюць у цягніках метро не звыклае «наступная станцыя – плошча Леніна», а старое-новае «Плошча Незалежнасці».

Прайшоў месяц, аднак новай назвы ў мінскім метро так і не з’явілася. Спробы «НН» высветліць прычыну гэтага разбіліся аб бюракратычныя муры Мінгарвыканкаму – ніводны з суразмоўнікаў газеты не змог уцямна патлумачыць, чаму перайменаванне дагэтуль не адбылося і дзе можна высветліць прычыны гэтага. Сакратар прыёмнай параіла нават звярнуцца наўпрост у Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Ва ўпраўленні мінскага метрапалітэну «НН» паведамілі, што аб планах перайменавання станцыі «Плошча Леніна» чулі, аднак ніякага распараджэння Мінгарвыканкаму не атрымоўвалі. Таму пакуль «Плошча Леніна» застаецца. Як надоўга – невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?