Паміж Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» і Літоўскай федэрацыяй футболу дасягнута дамоўленасць у справе правядзення таварыскага матчу нацыянальных зборных нашых краін.

Матч пройдзе 11 жніўня ў Каўнасе, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Напярэдадні старту адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы — 2012 года падапечныя Беннда Штанге правядуць чатыры матчы.

Так, 27 і 30 траўня ў Аўстрыі беларусы згуляюць з удзельнікамі чэмпіянату свету — 2010 зборнымі Гандураса і Паўднёвай Карэі, а 2 чэрвеня — ў Мінску са зборнай Швецыі, 11 жніўня з Літвой у Каўнасе.

***

Адборачны турнір у нашай групе — Францыя, Боснія, Румынія, Беларусь, Албанія і Люксембург — стартуе 3 верасня 2010 года і скончыцца ўвосень 2011 года.

3 верасня 2010 года ў Парыжы зборная Беларусі згуляе з Францыяй.

Першы хатні паядынак беларусы правядуць 7 верасня, гэта будзе матч са зборнай Румыніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?