23.04.2010 / 12:23

За тры дні датэрмінова прагаласавалі 15% 4

Беларусы застаюцца сусветнымі лідэрамі па гэтым паказчыку.

Цягам трох дзён датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак прыйшло 15% выбарцаў.

Гэту лічбу назваў сёння сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Па рэгіёнах сітуацыя выглядае наступным чынам:

Брэсцкая вобласць — 12,5%,
Віцебская — 16,6%,
Гродзенская — 12,6%,
Гомельская — 17,4%,
Магілёўская — 19,2%
Мінская — 15,5%,
Мінск — 12,2%.

На мясцовых выбарах у студзені 2007 года гэты паказчык быў больш сціплы — тады цягам трох першых дзён датэрмінова прагаласавалі 12,4% выбарцаў.

0
Кот / Адказаць
23.04.2010 / 12:53
Ну калi ўлiчыць, што ў сапраўднасьцi прагаласавала ў разы два цi то тры менш, дый тое, што непасрэдна ў дзень "галасаваньня" ўчасткi будуць пустыя, то бок прагаласуе максымум адсоткаў 10, то ўжо сёньня можна сказаць, што няўхiльна наблiжаецца той Дзень, калi на галоўным флагштоку краiны зноў узаўецца наш беларускi дзяржаўны бел-чырвона-белы Сьцяг, а побач з iм i наш дзяржаўны беларускi Герб.
0
Антон / Адказаць
24.04.2010 / 02:57
А як тут не прагаласуеш, калі ва ў ніверы не прымаюць запіску па курсавой у таго, хто не прагаласаваў?
0
Кейстут / Адказаць
24.04.2010 / 08:37
Таварыш Кот, а ваша партыя ўжо праводзіць нейкія захады, якія мусяць падцвердзіць тое, што беларусы прыслухаліся да Пазняка з Лябедзькай ды праігнаравалі выбары? Калі аб'явяць лічбу ў 80 адсоткаў прагаласаваўшых, як вы збіраецеся ўсім даказаць, што насамрэч прыйшло толькі 10 ці 20? Ці доказаў не будзе, а будзе чарговае бла-бла-бла на форуме Нашай Нівы, якую чытае некалькі тысячаў чалавек?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру