23.04.2010 / 15:47

Лукашэнка патрабуе павысіць якасць пасяўных работ 9

Аляксандр Лукашэнка лічыць прымальнымі тэмпы правядзення пасяўных работ, але патрабуе павышэння іх якасці. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння ў час наведвання СВК «Грыцкевічы» ў Нясвіжскім раёне.

Як праінфармаваў кіраўніка дзяржавы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, цяпер пасеяна яравых культур на 81% запланаваных да сяўбы плошчаў. Ужо завершаны работы ў Брэсцкай вобласці, завяршаюцца ў Гродзенскай і Гомельскай, каля 10% засталося засеяць у Мінскай вобласці. Акрамя таго, пасеяна 44% цукровых буракоў, 15% кукурузы. Паводле слоў міністра, пасяўная ідзе ў штатным рэжыме, сур’ёзных праблем няма, і ў цэлым кампанія будзе завершана ў адпаведнасці з графікам.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што неабходна акцэнтаваць увагу на якасці правядзення пасяўных работ. У прыватнасці, трэба дасяваць тыя ўчасткі, дзе доўга стаяла вада. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць падсеву ўчасткаў азімых там, дзе гэта патрабуецца. «Палі трэба прыводзіць у парадак», — сказаў ён.‑

0
Міхаліна / Адказаць
23.04.2010 / 15:56
Божачкі, у каторы раз здзіўляюся - у чым яшчэ не спецыялізуецца кіраўнік дзяржавы - мо няхай кіне заклік каб цяжарнасць скараціць з дзевяці месяцаў да васьмі праз павышэнне яе якасці? Уявіце сабе Барака Абаму, ці Ангелу Меркель, якая раіць нямецкім фермерам, як ім сеяць ці збіраць плён. Стыдоба, а не прэзідэнт.
0
Scooter / Адказаць
23.04.2010 / 17:57
2Міхаліна, ну можна лёгка ўявіць сабе Абаму, які "лепш за НАСА ведае", якая касьмічная праграма патрэбна Штатам, а якая не (тыя ж яйкі, толькі ў большых маштабах). Калі вы ні ў курсе, нагадаю Вам, што Абама зарэзаў праграму вяртаньня амэрканцаў на Месяц. А хіба Абама сьпец у касьмічных тэхналогіях? Вось "стыдоба" зараз амерам, якія на паўдарогі да Месяца спынілся. Гэта я ні да таго кажу, каб неяк "выгарадзіць" Лу, а да таго, што ўсе яны па сутнасьці аднолькавыя - любяць "павучаць" і "лепш ведаюць", што і як рабіць. Розьніца ў тым, што адны зь іх самі выглядаюць пры гэтым камічна і нават тэатральна (напрыклад як Чавес), а іншыя выклікаюць раздражненьне тым, што выстаўляюць сваю краіну на пасьмешышча (як Абама, адмовіўшыся на поўдарогі ад вяртаньня амэрыканцаў на Месяц).
0
Міхаліна - Scooter-у / Адказаць
23.04.2010 / 19:00
Маніпуляваць у канторы вучаць - гэта ясна. Толькі ці варта параўноўваць рацыянальныя дзеянні Абамы па скарачэнні дзесяціадсоткавага бюджэтнага дэфіцыту і псеўдавучоныя калгасныя выклады чалавека, які ўзурпаваў уладу ў Беларусі і лічыць сябе разумнейшым за ўсіх. Маніпулюйце больш вытанчана - бо салома з ботаў тырчыць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру