Танк у Езярышчы. Фота Анатоля Клешчука, «Звязда»

Танк у Езярышчы. Фота Анатоля Клешчука, «Звязда»

Гісторыя з пераносам танка з мястэчка Езярышча Гарадоцкага раёну ў Віцебск атрымала шырокі розгалас. Пра гэта напісалі як дзяржаўныя, такі і недзяржаўныя СМІ. Як паведаміў НН адзін з жыхароў пасёлка, гісторыяй гэтай зацікавіўся і карэспандэнт «Советской Белоруссии».

Ад яго жыхары паселішча і даведаліся пра рэакцыю віцебскіх уладаў на падзеі ў Езярышчах. Нібыта танк Т-70 збіраліся дэмантаваць зусім не для таго, каб усталяваць у Віцебску на Алеі Славы, — помнік хацелі рэстаўраваць.
А людзі ўсё не так зразумелі. «Але як тут па-іншаму зразумееш, калі нам старшыня пасялковага савета ў вочы сказала, што танк забяруць у Віцебск на Алею і што гэта не абмяркоўваецца?» — дзівіцца жыхар Езярышча. Ён спадзяецца, што пасля розгаласу ў прэсе помнік пакінуць у спакоі.

Нагадаем, што жыхары Езярышча Гарадоцкага раёну сабралі больш за 300 подпісаў супраць пераносу размешчанага ў мястэчку танка-помніка. У падножжы пастамента пахаваны савецкі камбрыг Сямён Хайдукоў, які загінуў тут у баі ў снежні 1943 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?