Карціна Марка Шагала «Рэвалюцыя», якая раней ніколі не экспанавалася, стане топ‑лотам таргоў жывапісам імпрэсіянізму і мадэрнізму на аўкцыёне Bonhams. Таргі пройдуць 22 чэрвеня ў Лондане.

На палатне вялікіх памераў Шагал адлюстраваў сваё бачанне расійскіх падзей 1917 года. На карціне паказаныя і рэвалюцыйныя салдаты, і сцэнкі з жыцця абывацеляў. На палатне прысутнічаюць і «фірменныя знакі» Шагала: выява шлюбнай пары і казы.

Першапачаткова лічылася, што «Рэвалюцыя» была створана ў 1937 годзе, аднак Парыжскі камітэт Шагала правёў навуковыя даследаванні і зазначае, што мастак намаляваў карціну ў 1968 годзе. Аказалася, што паводле персанажаў, каляровай гамы і кампазіцыі праца падобная да іншых карцін Шагала таго перыяду, напрыклад «Вайны» (1966).

Шагал вельмі любіў сваю карціну і захоўваў яе ў сябе дома ў французскім Сан‑Поль‑дэ‑Вансе да самай смерці ў 1985 годзе. Паводле заявы Камітэта Шагала, мастак разглядаў «Рэвалюцыю» як квінтэсэнцыю сваёй творчасці.

Карціну ацанілі ў 1,2‑1,8 млн. фунтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?