24.04.2010 / 12:18

У рэспубліканскім суботніку ўзялі ўдзел больш за 3,5 млн чалавек 1

Паводле аператыўных звестак, у суботніку ў Беларусі, што праводзіцца сёння 24 красавіка, бярэ/узяў удзел больш за 3,5 млн чалавек. Пра гэта паведаміў журналістам падчас суботніка на Кургане Славы віцэ-прэм’ер, кіраўнік працоўнай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка Іван Бамбіза, зазначае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка мае сёння закласці капсулу ў фундамент новага музея Вялікай Айчыннай вайны, што будзе збудаваны ля стэлы «Мінск – горад-герой» (г.зв «жанчына з флейтай») на праспэкце Пераможцаў.

Міністр культуры Павел Латушка завіхаецца ў Мірскім замку.

Журналісты і рэдактары «НН» працуюць і ў суботы, і ў нядзелі, таму сустракаем мы яго на працоўных месцах :)

nn.by

0
Яшка-артылерыст / Адказаць
24.04.2010 / 13:20
А ў капсуле што? Тога высокароднасьці?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру