25.04.2010 / 12:36

Датэрмінова прагаласавалі 30% выбаршчыкаў 3

Датэрмінова на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў прагаласавала 29,3% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Датэрміновае галасаванне праходзіла з 20 па 24 красавіка.

Паводле слоў Лазавіка, найбольш актыўна датэрмінова галасавалі выбаршчыкі Магілёўскай вобласці (34,3%), найменш актыўна — Мінска (23,5%).

У Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавала 26,4% выбаршчыкаў, Віцебскай — 33,2%, Гомельскай — 33,9%, Гродзенскай — 25,4%, Мінскай — 30,1%.

На сёлетніх мясцовых выбарах яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання была большай, чым на папярэдніх, якія праходзілі ў 2007 годзе. Тады датэрмінова прагаласавала амаль 25% выбаршчыкаў.

0
Міхаліна / Адказаць
25.04.2010 / 12:40
Чым далей на усход - тым больш фальсіфікацый. У Горадні і Берасці хоць трохі саромеліся, а на радзіме калгасніка - ўкідвалі па поўнай.
0
Расчараваны Газэтай Нёманскі / Адказаць
25.04.2010 / 16:24
А вось "Радыё Свабода" па-іншаму,крытычна падносіць матар'ял : http://www.svaboda.org/content/article/2022258.html НН,паболей саліднасьці чакаем і ад Вас.
0
ГазЕта / Адказаць
26.04.2010 / 09:12
Расчараваны Газэтай Нёманскі, а жыць за што?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру