25.04.2010 / 13:05

Лукашэнка нагадаў Расіі пра Баранавічы і Вілейку 21

Ён звінаваціў расійскае кіраўніцтва ў падвойных стандартах.

Аляксандр Лукашэнка нагадвае, што Расія бясплатна арандуе дзве вайсковыя базы на беларускай тэрыторыі. Пра гэта ён сказаў у нядзелю, адказваючы на пытанні журналістаў у Мінску.

«Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расіі, мабыць, забыўся, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца дзве дзеючыя базы: у раёне Баранавічаў і раёне Вілейкі, -- падкрэсліў ён. --

«І магу нагадаць, што ў адрозненне ад Севастопаля Расія плаціць нам нуль рублёў і нуль капеек за арэнду гэтых базаў».

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў нядаўняе падпісанне Расіяй і Украінай пагаднення наконт падаўжэння на 25 гадоў тэрміну арэнды Расіяй ваенна-марской базы ў Севастопалі.

«Я не буду займацца падрабязнасцямі -- у Расіі гэта ўжо актыўна каментуюць: навошта Расіі Чарнаморскі флот і г.д.

Гэта іх справа, з кім там ваяваць.

Гэта справа Расіі: ўтрымліваць яго ці не ўтрымліваць, якая цана гэтага флоту.

Але сваіх калег ва Украіне я хачу павіншаваць з гэтай цудоўнай перамогай: яны атрымалі некалькі мільярдаў даляраў за падпісанне гэтай дамовы.

Але я зараз не пра гэта», -- сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што ў раёне Баранавічаў дзейнічае расійская вайсковая база, функцыяй якой з'яўляецца ранняе папярэджанне ракетнага нападу. «Гэта вельмі важная новая база, якую мы ў свой час дабудоўвалі з Барысом Ельцыным», -- нагадаў беларускі лідэр. «Другая база забяспечвае сувязь з падводным флотам Расійскай Федэрацыі ў Атлантыцы», -- дадаў ён.

«Калі прэзідэнт Расеі пра гэта забыўся -- і пра Баранавічы і пра Вілейку -- час нагадаць», -- падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Вось вам справы і намеры», -- дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што беларуская армія абараняе Расію на заходніх рубяжах, складае аснову вайсковай групоўкі саюзнай дзяржавы. «На Захадзе ў Расійскай Федэрацыі, акрамя беларускіх Узброеных сілаў, нікога больш няма», -- падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу і на дзейсную дамову аб адзінай сістэме СПА, на падпісанні якой так настойвала Масква.

Таксама Лукашэнка заявіў, што пакуль не вызначыўся, ці паедзе на саміт АДКБ 8 мая.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 27 красавіка збярэцца група высокага ўзроўню, дзе будзе абмеркаваны парадак дня маючага адбыцца пасяджэння АДКБ. Тут жа плануецца разгледзець пытанне па Кыргызстане. Прэзідэнт падкрэсліў, што калі справа гэтым абмяжуецца, «тое, канечне, мне там рабіць».

Ён таксама дадаў, што ў чэрвені запланавана правядзенне поўнафарматнага пасяджэння АДКБ, дзе будзе разгледжана каля 15 пытанняў.

На пытанне аднаго з журналістаў, ці можа АДКБ у яе цяперашнім фармаце ўплываць на сітуацыі, падобныя да Кыргызстана, а яшчэ раней Абхазіі і Паўднёвай Асеціі,

Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Цяперашнія падзеі адказваюць на гэтае пытанне.

Калі АДКБ не можа своечасова паўплываць -- значыць, такая арганізацыя». «Перспектыў гэтая арганізацыя не мае, калі і далей так будзе развівацца сітуацыя», -- дадаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што расійскае кіраўніцтва непаслядоўнае ў выказваннях пра «працаўладкаванне» высокапастаўленых асоб, якія пакінулі сваю краіну.

Выказванні расійскага кіраўніцтва дэманструюць падвойныя стандарты.

«Што тычыцца дэкларавання таго, што трэба ісці насустрач адзін аднаму, то Дзмітрый Мядзведзеў напэўна меў на ўвазе Беларусь. Бо толькі Беларусь заўсёды ішла насустрач расійскім чаканням», -- лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«Што тычыцца працаўладкавання, то, мне здаецца, ён меў на ўвазе свайго папярэдніка на пасадзе прэзідэнта РФ -- Уладзіміра Пуціна, які ў свой час уладкаваў у сябе Акаева і многіх іншых», -- дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што папрасіў сваіх памочнікаў падрыхтаваць яму адпаведную інфармацыю аб падзеях падчас «цюльпанавай рэвалюцыі». Аляксандр Лукашэнка зачытаў цытату Уладзіміра Пуціна падчас тых падзеяў. 25 сакавіка 2005 г. прэзідэнт Пуцін, каментуючы сітуацыю ў Кыргызстане, сказаў: «Што тычыцца магчымасці прыезду ў Расію Аскара Акаева, то мы не будзем пярэчыць».

«Чаму тады гэта лічылася магчымым, а прыехаць цяперашняму прэзідэнту ў Беларусь – немагчыма? – абурыўся беларускі лідэр. –

Мядзведзеў, мабыць, пакрыўдзіўся на тое, што Бакіеў прыехаў у Беларусь, а не ў Расію. Але, мабыць, у Курманбека Саліевіча былі на тое свае важкія падставы».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што тады ж, у 2005 годзе, Уладзімір Пуцін сказаў, што падзеі ў Кыргызстане -- вынік слабасці ўлады і назапашаных сацыяльна-эканамічных праблем:

«Гэта не стала для нас нечым не чаканым. Разам з тым вартая шкадавання тая акалічнасць, што чарговы раз у адной з краін на постсавецкай прасторы палітычныя пытанні вырашаюцца не прававым спосабам, а суправаджаюцца пагромамі і чалавечымі ахвярамі».

І яшчэ, кажучы пра тую апазіцыю, якая прыйшла да ўлады ў 2005 годзе, прэзідэнт Расеі тады выказаў надзею, што яна зможа ўзяць сітуацыю пад кантроль, сказаў: «Гэтыя людзі нам добра вядомыя. Яны ўсяляк спрыялі развіццю адносін паміж Расіяй і Кыргызстанам». То бок ужо на той момант Курманбек Бакіеў са сваімі калегамі шмат зрабіў для Расіі і нармальных адносінаў з ёй».

Вось параўнайце выказванне гэтага чалавека тады і выказванні Дзмітрыя Мядзведзева цяпер. Хіба гэта не падвойныя стандарты?

Хіба гэта не супярэчнасць? Гэта, па-першае. Па-другое, я папрасіў у сваіх памочнікаў даведку аб працаўладкаванні высокапастаўленых бежанцаў», якія аселі ў Расіі.

Аскар Акаеў – былы прэзідэнт Кыргызстана, Аслан Абашыдзе – былы лідэр Аджарыі, а таксама былы кіраўнік «Нафтагаза» Украіны, былы міністр унутраных спраў Украіны, былы мэр Адэсы і многія іншыя», - адзначыў Лукашэнка.

0
Мазэпа / Адказаць
25.04.2010 / 13:26
Вось калі ЁН зьбярэхэўру з "былых", ды апране іх у амапаўскую хворму, тады ўжо літасьці не прасі...
0
Marius / Адказаць
25.04.2010 / 14:45
За арэнду патрэбна плаціть, але калі мы не зарабляем на вайсковых частках, то магчыма гэта падарунак!!!
0
Алег / Адказаць
25.04.2010 / 18:29
Цяпер якраз настаў час патрабаваць грошы ў РФ за іх ваенныя базы. Адмаўляюцца плаціць з улікам кампэнсацыі за мінулыя гады – значыць, запрасіць амэрыканцаў на дапамогу!! Таксама пара ставіць пытаньне наконт мэтазгоднасьці тут насаджэньня расейшчыны. У чым праблема? У тым, што гэна насаджэньне ідзе за кошт УСІХ беларускіх падаткаплатнікаў. А гэта найвялізныя грошы на падручнікі рас.мовы, на заробкі выкладнікам "языка" й гэдэ. Плюс, безьліч маральных выдаткаў. Адзін зь іх – марнаваньне нашых дзетак вывучэньнем нікому не патрэбнае тут расейскае мовы. І ўсё дзеля чаго? Каб у выніку беларусы не маглі атрымаць нават іх ср-ую нафту са зьніжкай?!!! Карацей, увесь ваенна-прамысловы комплекс РБ трэба перабудаваць на патрэбы ЗША і НАТО. Бо менавіта яны, як і Беларусы, зьяўляюцца вечнымі апанэнтамі шавіністычнай Расеі!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру