25.04.2010 / 13:53

У матчы Кубка Стэнлі хакеісту выбілі шэсць зубоў + фота 3

Здарылася гэта ў матчы «Вашынгтона» з «Манрэалем».

Цэнтрфорвард «Вашынгтона» Эрык Беланжэ збіраецца выйсці на лёд у шостым матчы серыі з «Манрэалем», нягледзячы на страту адразу некалькіх зубоў у часе пятага матчу.

У першым перыядзе сустрэчы ў Вашынгтоне гулец гасцей Марк-Андрэ Бержэрон з размаху трапіў клюшкай па твары Беланжэ, выбіўшы таму паўтузіну зубоў. Лекары аказалі дапамогу хакеісту проста на лаве запасных (гл.фота), і ўжо ў трэцім перыядзе гулец - дарэчы, ураджэнец Квэбэка -- вярнуўся на лёд.

«Я ведаў, што ў мяне праблемы. Але што б вы зрабілі ў такой сітуацыі? Гэта ж плэй-оф», - цытуе Беланжэ афіцыйны сайт НХЛ.

«Вашынгтон» вядзе ў серыі з «Манрэалем» 3:2, шосты матч пройдзе 26 красавіка ў Манрэале. За «Канадыенс» гуляюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны.

0
Burbalka / Адказаць
25.04.2010 / 15:24
[Калі ласка, - вэб-рэдактар]
0
Юры / Адказаць
25.04.2010 / 16:54
Артыкул варта пераназваць "Паўтузіна зубоў"))
0
там такие зубы / Адказаць
25.04.2010 / 18:56
завинтил - отвинтил :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру