25.04.2010 / 15:51

У Мінску экспануецца крыж Ефрасінні Полацкай 4

Вечарам 24 красавіка ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор прыбыў з полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра Крыж прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай.

Духоўны сімвал Беларусі будзе даступны для пакланення на працягу пяці дзён, па 28 красавіка, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы. Пасля сустрэчы святыні ў кафедральным саборы прайшло ўсяночнае дбанне. Прынясенне святыні адбываецца ў межах урачыстасцей у гонар 75-годдзя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, што праходзяць у Мінску.

***

Крыж Ефрасінні Полацкай — напрастольны крыж, выраблены па заказе прападобнай Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Выкананы ў форме шасціканцовага крыжа даўжынёй 51 сантыметр, ён утрымліваў часцінкі Прачыстай Крыві і Жыватворчага Крыжа Хрыстовага, камень ад Труны Багародзіцы, часціцы святых мошчаў першамучаніка Стэфана, вялікамучанікаў Дзімітрыя Салунскага і лекара Панцелеімона. У гады Вялікай Айчыннай вайны крыж быў страчаны і не знойдзены дагэтуль.

Узнавіў святыню брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык, член Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Кузьміч. 24 жніўня 1997 года копія крыжа Ефрасінні Полацкай была асвечана мітрапалітам Філарэтам.

0
Burbalka / Адказаць
25.04.2010 / 17:27
так і пішыце: копія крыжа.
0
фанэра ад белапанкаў / Адказаць
25.04.2010 / 22:28
ізноў папуасам падкінулі фанэру...
0
дураць насельніцтва / Адказаць
25.04.2010 / 22:34
дрэва а іншыя трухлявыя матэрыі не маюць духу. Гэта антыхрысьціянства і брутальны распаўсюд забабонаў
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру