25.04.2010 / 21:16

Лазавік: Прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца ў 2010-м 4

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік зазначыў, што не выключае таго, што прэзідэнцкія выбары могуць быць прызначаны на канец 2010 года.

На просьбу пракаментаваць інфармацыю, прыведзеную ва ўлётцы кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дзе сцвярджаецца, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца сёлета, Лазавік сказаў: «Спадар Гайдукевіч, напэўна, па-свойму лічыць каляндар, і, цалкам магчыма, што ён не памыляецца. Рэч у тым, што выбарчае заканадаўства ўстанаўлівае крайні позні тэрмін правядзення выбараў. А прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта.

Калі зыходзіць з таго, што інаўгурацыя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі праходзіла, калі не памыляюся, 6 красавіка, то чарговыя выбары павінны прайсці не пазней за 6 лютага. Раней — магчыма.

Можа быць, у спадара Гайдукевіча ёсць асаблівае прадчуванне, і ён якраз угадаў, якое рашэнне прыме парламент пры назначэнні даты выбараў. Цалкам магчыма, што гэтыя выбары будуць прызначаны і на канец 2010 года».

0
Кнехт / Адказаць
25.04.2010 / 22:20
Можаце праводзіць выбары хоць заўтра, але без Лукашэнкі! Бо з "прэзідэнтам да смерці" - гэта не выбары, а апошні здзек над беларускім народам: далей - плач Рыгоравіча ў гарах Венесуэлы (у лепшым выпадку).
0
апошні здзек над беларускім народам / Адказаць
25.04.2010 / 23:51
задзяўблі ўжо ставіць словы "народ" і "здзек" у адным сказе! аматараў абараніць народ - да халеры. вось толькі ў воска ніхто не жадае йсьці - усё больш у дэпутаты. и всё про народ ты думаешь, Юрий Венедиктович! Золотой ты человек!
0
lex / Адказаць
26.04.2010 / 00:26
Ситуация начинает выходить из-под контроля. Вот почему появился Некляев с открытками. Как говаривал министр финансов Попандопула:"Мы находимся на пороге грандиозного шухера".
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру