25.04.2010 / 21:22

Як толькі прыехаў Някляеў, запахла наркотыкамі 17

Някляеў паведаміў, што ў рамках грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» ён цяпер наведвае раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Мы заехалі ў Мазыр, дзе сустракаліся з жыхарамі. Праз некалькі хвілін прыехаў нарад міліцыянераў. Яны паведамілі, што ім паступіла ананімная інфармацыя аб тым, што ў прыватным доме, дзе мы збіраліся, ужываюцца наркотыкі», — сказаў Някляеў.

Паводле слоў паэта, супрацоўнікі міліцыі праверылі пашпарты ва ўсіх прысутных. «Гаспадар дома даў агледзець дом на прадмет наяўнасці наркотыкаў. Што мяне здзівіла — супрацоўнікі прыехалі без пошукавай сабакі. Мабыць, яна ў іх у адпачынку», — пажартаваў Някляеў.

Супрацоўнікі міліцыі абшукалі дом, наркотыкаў не знайшлі, але ўзялі ў актывістаў кампаніі экземпляры газеты «Народная воля» і іншыя друкаваныя матэрыялы «для азнаямлення».

0
strannik13 / Адказаць
25.04.2010 / 23:12
Бачу, працуе стандартая схеа, як з Зарэмбюком. Потым будуць візы і клубнічка. Нешта ў ГБ зусім бракуе фантазіі. Раней абвінавачвалі ў тым, што на кватэры прытон, зараз - што наркатыкі. Вах!
0
Iven / Адказаць
25.04.2010 / 23:14
Тыповая схема каб проста замнуць дзейнасьці. Вось і выдумляюць розныя дурныя нагоды.
0
lex / Адказаць
25.04.2010 / 23:33
Сейчас конец нулевых, а не конец девяностых - народ плохо ведется на разводки. Власти боятся, что народ вместо открыток начнет заваливать грамотно написанными жалобами и судебными исками. А там дело и до законопроектов дойдет. Заканчивается счастливая двадцатилетка. А как все хорошо начиналось, пара-тройка раз в год скоки на Октябрьской и тишина... живи себе спокойно, ни о чем не беспокоясь.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру